Пра Бераставіцкі раён зняты фільм з цыкла “Зямля беларуская”

На працягу двух дзён, 17 і 18 кастрычніка, на Бераставіччыне праходзілі здымкі мастацка-дакументальнага фільма пра наш раён з цыкла “Зямля беларуская” Агенцтвам тэлівізійнных навін (АТН) Беларускага тэлебачання . Амаль тры гады таму аўтары гэтага маштабнага цыкла вырашылі аб’ехаць 118 раёнаў Беларусі і расказаць пра кожны з іх. У фільмах — гісторыя рэгіёна і людзей, якія […]

Подробнее

Сеяльшчыца. Фота з сямейнага альбома Ніны Марцуль

Дваццацігадовы чытач, пэўна ж, і не здагадаецца, што робяць жанчыны на гэтым фотаздымку. Хаця ён не такі ўжо і стары, можа, саракагадовай даўнасці. — Мы з Надзеяй Канецкай загружаем насенным збожжам сеялку, — тлумачыць мая суразмоўца Н.Е.Марцуль. Удзвюх мы гартаем яе сямейны альбом. Шукаем у ім зусім іншыя фотаздымкі, ваеннай пары, бо я збіраюся пісаць […]

Подробнее

Вуліца Перэца. Ці была яна ў Бераставіцы?

Калі звярнуць у Бераставіцы з вуліцы Леніна на Кастрычніцкую (да вайны Дольную), і прайсці яшчэ метраў 40, то злева за “ветэранскім” магазінам трапляеш на невялікі тупіковы завулак. На ім сёння cтаяць усяго чатыры дамы. Далей дарога ўпіраецца ў плот, за якім знаходзіцца тэрыторыя гаражоў райвыканкама. Некалі пры Польшчы гэта быў не проста завулак. Тут пачыналася […]

Подробнее

Документы архивов свидетельствуют. Крестьянские бунты в Велико-Берестовицкой волости в 1905 году

Из донесения земского начальника 2-го участка Гродненского уезда губернатору о крестьянских бунтах  9 июня 1905 года Крестьянам дер. Старинцы, Лесневичи и Плюскаловцы Велико-Берестовицкой вол. при действии проверочной комиссии предоставлено сервитутное право пастьбы скота на известной площади в лесу владельца им. Велико-Берестовицы гр. Коссаковского. Несколько лет тому назад постановлением Гродненского лесоохранительного комитета разрешена владельцу имения постепенная […]

Подробнее

Бераставіцкія вуліцы ў даваенны час

Наўрад ці хто зможа сёння дакладна сказаць, колькі вуліц было да вайны ў Вялікай Бераставіцы і як яны ў той час называліся? Пры адсутнасці пад рукамі тагачаснага друкаванага плана мястэчка зрабіць гэта немагчыма, аднак афіцыйных архіўных матэрыялаў (у тым ліку картаў і планаў) адносна некалі невялікага цэнтра вясковай гміны было няшмат. А сёння ад таго […]

Подробнее

І вырашылі пабудаваць новы храм…

Праз некалькі месяцаў, а, менавіта, у лістападзе, споўніцца 140 гадоў Алекшыцкай царкве. Аб гісторыі пабудовы гэтага праваслаўнага храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, аб людзях, якіх ужо даўно няма ў жывых, а справа іх рук, душы і сэрца радуе і будзе радаваць многія пакаленні іх нашчадкаў, і будзе наш аповед. А пачыналася ўсё вясной 1864 […]

Подробнее

Такім было жніво ў 1957-м…

У разгары жніво. На палях працуе магутная і з дызайнерскага пункту гледжання проста-такі прыгожая тэхніка. Калі ў позніх прыцемках камбайны едуць праз вёскі ў мехмайстэрні, з хат бабуль і дзядуль выбягаюць іх гарадскія ўнукі, каб яшчэ і яшчэ раз палюбавацца на дзівосныя “Палессе”, “Джон Дзіры”, “Лексіёны”… У такі жніўны час Генрыху Станіслававічу Занеўскаму з Вялікай […]

Подробнее

Равеснік адмены прыгоннага права

Роўна 150 гадоў назад, як сведчыць надпіс зроблены над цэнтральным акном франтона, быў пабудаваны гэты каменны будынак. А знаходзіцца ён побач з вёскай Краснікі, што на тэрыторыі РУСП “Масаляны”. Захавалася, праўда, толькі частка будынку, ці да-кладней, сцены ад яго. Але па ўсім відаць, што быў ён некалі вельмі прыгожым. У свой час у мясцовым саўгасе […]

Подробнее

Бой каля Людзвінова

…Ішоў чацвёрты ці пяты дзень вайны. Фашысты ўжо гаспадарылі на тэрыторыі нашай Бераставіччыны. Але лясамі яшчэ—групамі ці па некалькі чалавек—прабіраліся на Усход, да лініі фронту, чырвонаармейцы. Многія, сутыкнуўшыся з немцамі, загінулі. Нядаўна мне расказалі пра кароткі бой, які разгарэўся каля вёскі Людзвінова. Расказвалі некалькі чалавек: адны самі былі сведкамі яго, другія чулі пра тое ад […]

Подробнее

Нясвіжскія Радзівілы палявалі ў бераставіцкіх лясах

Не з’яўляецца сакрэтам, што ўладальнікі Вялікай Бераставіцы Касакоўскія былі даволі заможнымі людзьмі. У сваіх сядзібах у пачатку 20-га стагоддзя, апрача вялізных збораў карцін, рэдкіх кніг, дарагой мэблі, сталовага посуду і іншых рарытэтаў, графы мелі шыкоўныя калекцыі брычак. Пачатак гэтай незвычайнай справе быў пакладзены яшчэ пры Станіславе Шчэнсным у другой палове 19-га стагоддзя. У склад калекцыі […]

Подробнее

«Не принимал участия в боях», но службу нес достойно

Когда началась Великая Отечественная война, моему отцу, Александру Кирилловичу Куликовскому, было 14 лет. 18 ему исполнилось только в июле 1945 года, и на следующий год, в феврале, его призвали на военную службу. В военном билете его даже сохранилась запись: «не принимал участие в боях, боевых походах». И на все последующие 6 лет батальон связи, в […]

Подробнее

Аб нас пісалі: «Бунт у мястэчку Крынкі». “Наша ніва”. 1905 г. №24

Гродна… Нядаўна ў судзе разбіралася справа аб бунце у мястэчку Крынкі Гродзенскага павета, што быў 17 лютага 1905 года. Перад судом стала 35 чалавек. Вінавацілі іх у тым, што яны разбілі пошту, воласьць, манапольку, гарадскую ўправу, дом прыстава і жандарскага вахмістра. Пры гэтым яны знішчылі ўсе дакументы, тэлеграфныя апараты, валілі тэлеграфныя слупы і рвалі дроты, […]

Подробнее

“Жывы сведка з касцельных муроў”

Сучасная Вялікая Бераставіца пачынаецца менавіта з яго – з касцёла Прасвятой Дзевы Марыі, якому ў мінулым годзе споўнілася 395 год з часу заснавання (1615г.). А ў гэтым, 2011годзе, у касцёла яшчэ адзін юбілей – 270 гадоў з часу аднаўлення будынка ў мурах. Справа ў тым, што да 1741 года касцёл Прасвятой Дзевы Марыі быў драўляны, […]

Подробнее

Ці быў клад у Бераставіцы?

Не так даўно ад жыхароў Вялікай Бераставіцы старэйшага ўзросту я пачуў даволі загадкавую і інтрыгуючую гісторыю, звязаную з мінулым нашага пасёлка. Магчыма хто-небудзь яшчэ яе ведае і памятае. Што датычыцца мяне, то я пачуў яе ўпершыню. А сутнасць яе такая. Яшчэ ў 60-я гады мінулага стагоддзя, калі толькі-толькі пачынала наладжвацца культурнае супрацоўніцтва з прыгранічнымі рэгіёнамі […]

Подробнее