Бібліятэкар Масалянская бібліятэкі правяла віктарыну да Міжнароднага дня беларускай мовы

Культура Лента новостей Тема недели

Сёння адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. А ў пятніцу, 18 лютага, да гэтай падзеі была прымеркавана сустрэча з маленькімі выхаванцамі  Масалянскага дзіцячага яслі-сада – пачатковай школы.

Дзеткам была прапанавана віктарына “З любоўю да роднага слова”. Разам мы згулялі ў тэматычныя гульні – пераводзілі словы з рускай на беларускую мову, разгадвалі загадкі беларускіх пісьменнікаў, вучыліся скорагаворкам на роднай мове.  З задавальненнем выхаванцы паслухалі і беларускія народныя казкі.

Чалавек без мовы — што дрэва без карэння. І вучыць родную мову трэба з самага маленькага ўзросту.

Ірына Канеўская, бібліятэкар філіяла “Масалянская інтэграваная сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *