Бібліятэчная акцыя “Выбіраем жыццё без тытуню!” прайшла ў Бераставіцкай раённай бібліятэцы

ЗОЖ, профилактика и безопасность Культура Лента новостей

У рамках раённых мерапрыемстваў, прымеркаваных да Міжнароднага дня адмовы ад курэння, які адзначаўся 18 лістапада, супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі правялі інфармацыйна-прафілактычную акцыю “Выбіраем жыццё без тытуню!”.


Падчас акцыі бібліятэкары пазнаёмілі чытачоў – і дарослых, і дзяцей – з літаратурай і матэрыяламі, размешчанымі на інфармацыйна-ілюстрацыйнай выставе. Кожны з наведвальнікаў атрымаў інфармацыйныя лістоўкі і буклеты аб шкодным уплыве тытуню і курэння на арганізм чалавека. Была падкрэслена шкоднасць гэтай звычкі ў падлеткавым узросце.


Акцыя “Выбіраем жыццё без тытуню!” адбылася таксама ў сельскіх філіялах Бераставіцкай раённай бібліятэкі і для чытачоў бібліобуса.


Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *