Бераставіцкая зямля стала яму роднай

Лента новостей Общество

Шмат прыгожых, непаўторных мясцін ёсць на Беларусі. Прыгажосць беларускіх лясоў, рэк і азёр прываблівае людзей з розных мясцін. Але галоўнае багацце нашай краіны – гэта людзі. І не важна якую нацыянальнасць яны маюць, якія карані.

Васямнаццаць гадоў назад прыехаў у Беларусь з далёкай Арменіі Рудзік Сурэмавіч Заваран. У той час людзі вымушаны былі шукаць працу нават удалечыні ад Радзімы. Прыехаўшы да знаёмых у госці, ён вырашыў тут застацца. У саставе брыгады малады армянскі хлопец працаваў на будаўніцтве дарогі, не баяўся ніякай працы.

Успамінаючы тыя часы, Рудзік Сурэмавіч адзначае, што яго вельмі ўразіла прыгажосць беларускага краю, хаця і часта ўспамінаў свой родны горад Алавердзі, які быў вядомы як цэнтр меднай прамысловасці Арменіі, сваіх родных і блізкіх. Але найбольш за ўсё ў Беларусі ён быў уражаны людзьмі – вельмі ветлівымі і дабразычлівымі. Ніколі ён не адчуваў сябе тут дрэнна. Сум па родных мясцінах, зразумела, ёсць і цяпер, але адносіны беларусаў, сярод якіх ён набыў шмат сяброў, заўсёды падтрымлівалі і былі надзейнай апорай.

У Беларусі Рудзік Сурэмавіч сустрэў свой лёс – дзяўчыну Святлану, якая стала яго жонкай. У сям’і выхоўваецца трое дзяцей. Зараз Рудзік Сурэмавіч працуе ў аграфірме “Стары Дворац”, мае добраўпарадкаваны дом і шчыра ўдзячны лёсу, што дапамог яму звязаць жыццё з беларускай зямлёй, зямлёй, што стала для яго роднай.

Улейчык Глеб, вучань 9 класа Старадварэцкага  ясляў-сада-базавай школы



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *