“Беларусь – крыніца натхнення!”. Таленавітыя землякі прадставілі свае работы на выставе дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці

День Независимости Культура Лента новостей

Падчас святкавання Дня Незалежнасці ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы дзейнічала выстава дэкаратыўна-прыкладной і мастацкай творчасці “Беларусь – крыніца натхнення!”. Увазе бераставічан былі прадстаўлены мастацкія работы навучэнцаў Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў і яе філіалаў, а таксама карціны Артура Мядзелка і Аляксандра Ваўчка.

Дарэчы, Грыгалец Марыя, навучэнка мастацкага аддзялення Пагранічнага філіяла Бераставіцкай дзіцячай школы мастацтваў, аўтар некалькіх  выстаўленых работ, узнагароджана Пасведчаннем Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Таксама жыхары пасёлка з задавальненням набывалі вырабы Бераставіцкага Дома рамёстваў.

Госці свята з цікавасцю разглядвалі мастацкія творы, захапляліся майстэрствам таленавітых землякоў.

Дар’я МАРЦУЛЬ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *