Районное радио

4

Радыёпраграма “Навіны Бераставіччыны”
Тэрыторыя вяшчання – Бераставіцкі раён

Спецыялізацыя – інфармацыйная, грамадска-палітычная, культурна-асветніцкая тэматыка.

Праграмы разлічаны на шырокае кола слухачоў рознага ўзросту.

Галоўнае крэда – “Аператыўнасць, дакладнасць і аб’ектыўнасць”.

Праграмы выходзяць тры разы на тыдзень: у аўторак, чацвер і пятніцу ў 6 гадзін 25 мінут.

Слухаць можна ў FM-дыяпазоне на частаце 105,9 МГц

Сувязь  — тэлефон студыі 2-12-58, рэкламны аддзел 2-12-65
Рэдактар, аўтар і вядучая радыёпраграмы  — Алена Аляксандраўна Рыжко


З гісторыі вядома
Бераставіцкае радыё выходзіць у эфір з 18 чэрвеня 1962 года. Першым яго рэдактарам быў Міхаіл Трушко.
У розныя гады загадчыкамі аддзела радыёінфармацыі працавалі Валянціна Гаміна, Анатоль Качан, Галіна Талсцюк, Мікалай Пацэнка, Уладзімір Лук’яненка, Сяргей Хілюта, Юрый Залоска, Іван Калбаска, Валерый Кулікоўскі, Іван Руткоўскі, Святлана Ганчарова, Сяргей Конік, Вольга Лойка, Дзмітрый Скапец, Ірына Болбат і іншыя. Кожны з іх у большай ці меншай ступені ўнёс пэўны ўклад у развіццё радыёвяшчання ў рэгіёне. А для многіх праца на гэтай творчай пасадзе стала выдатнай стартавай пляцоўкай у далейшай кар’еры.
Цяперашні рэдактар праграмы – Алена Рыжко, працуе на пасадзе з 2004 года. Раённае радыё дынамічна развіваецца, за пройдзеныя гады тэхнічнае аснашчэнне радыёстудыі прыцярпела шмат змяненняў і пераўтварэнняў. Цяпер перадачы рыхтуюцца з дапамогай кампьютэрнай тэхнікі і з выкарыстаннем сучасных праграм.
Планы
Дзейнасць радыёпраграмы “Навіны Бераставіччыны”накіравана на ўсебаковае асвятленне грамадска-палітычнага, эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця Бераставіцкага раёна. А менавіта – работы органаў мясцовай улады па выкананні дзяржаўных праграм і агульнарэспубліканскіх мерапрыемстваў, прыярытэтных напрамкаў развіцця рэгіёна, выканання дзяржаўных сацыяльных стандартаў, адраджэнне і развіцця вёскі.
Перадачы “Навіны Бераставіччыны ” выходзяць пад пастаяннымі рубрыкамі :

  1. 2017-ы аб’яўлены ў Беларусі Годам навукі. Апавяданні аб павышэнні ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, аб стварэнні спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Асвятленне пытанняў узаемадзеяння навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйная дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Аб мерапрыемствах па падтрымцы творча думаючых маладых навукоўцаў і спецыялістаў.
  2. Пульс Рэспублікі. Коратка пра самыя значныя падзеі ў Беларусі.
  3. Разгледжана ў райвыканкаме і на сесіі раённага Савета дэпутатаў.
  4. Адзіны дзень інфармавання. Апавяданні пра тое, як праводзяцца на Бераставіччыне інфармацыйныя дні, аб напрамках дзейнасці намеснікаў па ідэалагічнай рабоце.
  5. Міжнародныя сувязі. Сумесныя праекты, фестывалі, сяброўскія сустрэчы і адпачынак у дзіцячым аздараўленчым лагеры.
  6. Навіны АПК: асвятленне асноўных сельскагаспадарчых кампаній, што запланавана зрабіць у раёне па вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі (рост пагалоўя жывёлы, паляпшэнне кармавой базы, патэнцыял новых МТК і рэканструяваных МТФ). Апавяданні пра перадавікоў сельгасвытворчасці.
  7. Новае ў заканадаўстве. Для прававой свядомасці насельніцтва агучванне інфармацыі аб падпісанні Указаў і зацвярджэнні новых законапраектаў у Рэспубліцы Беларусь.

8.Сацыяльная абарона грамадзян. Што зроблена для забеспячэння жыццядзейнасці пажылых людзей і інвалідаў нашага рэгіёну. Якая дапамога аказваецца ветэранам вайны.

  1. У гармоніі ” СемьЯ”. Аб дапамогах на дзяцей, абароне правоў непаўналетніх, аб станоўчым сямейным вопыце выхавання дзяцей, прыёмных сем’ях.
  2. Занятасць насельніцтва. Перападрыхтоўка кадраў, прафнавучанне. Апавяданні пра тых, хто абраў пастаянным месцам жыхарства Бераставіччыну.
  3. Добраўпарадкаванне. Зробім гарадскі пасёлак і раён прыгажэй і чысцей. Суботнікі, ўдзел у іх, руплівыя гаспадары, якія паказваюць прыклад у добраўпарадкаванні іншым.
  4. Свая справа. Ці лёгка быць прадпрымальнікам і што трэба для таго, каб ім стаць.
  5. Дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў, іх уклад у развіццё раёна, патрыятычнае выхаванне юных грамадзян.
  6. Ахова працы. Як выконваецца тэхніка бяспекі на прадпрыемствах Бераставіччыны?
  7. Дзяржкантроль паведамляе. Якія парушэнні часцей за ўсё выяўляюцца падчас праверак.
  8. Маладзёжныя і школьныя навіны. Апавяданні пра пераможцаў алімпіяд, маладзёжных лідэрах,  аб падрыхтоўцы да тэсціравання, аб узроўні ведаў навучэнцаў, дашкольным выхаванні.

17.Гандлёвае абслугоўванне : акцыі, зніжкі, грамадства пайшчыкаў, грамадскае харчаванне.

18.Ганарымся землякамі. Напярэдадні прафесійнага свята ўшаноўваем … (рэпартажы з працоўных калектываў).

  1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё рэгіёну. Чаго дасягнулі, што засталося ў планах.
  2. Гартаючы старонкі архіўных дакументаў. Гісторыя ўзнікнення раёна, населеных пунктаў, аб ветэранах, заслужаных людзях Бераставіччыны.

21.Музейны экспанат. Аб дзейнасці раённага музея Вавёркі ў Бераставіцы, музеях і музейных пакоях на тэрыторыі раёна.

  22.На кніжнай паліцы. Агляд літаратуры, бібліятэчныя выставы і бібліятэчная дзейнасць у раёне

  1. Спартыўны мерыдыян. Аб дасягненнях выхаванцаў спартыўных школ, правядзенні спартыўных святаў, аб спартыўных спаборніцтвах сярод дзяцей, моладзі і працоўных калектываў.
  2. Наша здароўе. Цыкл перадач і сустрэч з медыцынскімі работнікамі ЦРБ і РЦГіЭ, акцыі, інфармацыя прафілактычнага характару.
  3. Гарачы тэлефон. На пытанні радыёслухачоў адказваюць кампетэнтныя асобы (кіраўнікі і спецыялісты адпаведных службаў).
  4. Культурныя традыцыі. Апавяданні аб лепшых выканаўцах, пераможцах конкурсаў, удзельніках фестываляў.
  5. Бяспека і прафілактыка. Інфармацыя МНС, РАУС, ДАІ і інспекцыі па справах непаўналетніх, інспекцыі па энэрганагляду, службы газу і інш.
  6. Чалавек і закон. Інфармацыя з пракуратуры і суда Бераставіцкага раёна.
  7. Экалогія і ахова жывёльнага свету. Апавяданні аб правядзенні акцый, парушальніках заканадаўства і пакараннях, інфармацыя агітацыйнага характару ў абарону навакольнага свету.
  8. Голас душы. Рэлігійная старонка для жыхароў раёна з удзелам святароў.

Архив радиопередач

24 комментария по теме “Районное радио

  1. Уважаемые граждане Берестовицкого района и радиослушатели в целом!

    Появилась возможность прослушивать телевещания, вышедшие в эфир, опционально на сайте Берестовицкого райисполкома в разделе «Бераставіцкае Радыё».
    http://berestovitsa.gov.by/ru/novosti_raion/radio

  2. Очень приятно был удивлен, когда вместо привычной нудятины на первом национальном, услышал наше Берестовицкое радио. Встаю на работу рано, особо ничего не послушаешь, а теперь могу новости района слушать за чашечкой кофе перед работой. Спасибо Вам!

  3. Регулярно слушаю Вас.Спасибо за интересные передачи.

  4. Спасибо за комментарий, Федя! Хотелось бы побеседовать с Вами, контактный телефон студии 2-12-58.

  5. Зачем пускать в эфир такое радио,как утром 23 03 2013,звука не было у выступающих по вопросам ОСВОДА!

  6. КАК интересно!ПЕРЕЧИТАТЬ материалы районной газеты!А где выезд к населению района? ПРОБЛЕМЫ?

  7. Районное радио выходит в эфир во вторник и пятницу с 11.40 до 12.00, в субботу — с 8.00 до 8.30.

  8. Тоттварищ ведущая! Когда ответите Анжеле от 29 01 2013

  9. В какие дни выходит радио и время давно нет ответа

  10. Очень здорово, что радио теперь можно послушать on-line! C огромным удовольствием слежу за новостями радиофестиваля. Спасибо огромное радио за такой прекрасный проект!

  11. Огромное спасибо за рекламу песен наших районных артистов…будем слушать с удовольствием..

  12. выкладвайце на сайт, вельмі хочацца паслухаць вашы перадачы!!!

  13. А можно услышать в Нашем радио, что планируется производить новый хозяин недостроенной фабрики (пр въезде в г.п.)? А также хотелось бы услышать, что решено по тем вопросам которые задавали наши земляки губернатору Гродненской области(акция телевидения «Гродно»)?

  14. Очень нравятся Ваши передачи.Спасибо !

  15. Сегодня слушала Вашу передачу.Интересно и конкретно.

  16. Здорово,что есть районное радио.Передачи интересны.Желаю успехов.

  17. Слушаю Вас с огромным удовольствием.Дальнейшего Вам процветания.Выходите на более широкий простор.

  18. Районное радио слушаю постоянно.Выхода в эфир жду с нетерпением.Из передач узнаю все новости Берестовиччины.Спасибо огромное

  19. Да, эвакуаторы — это серьёзно. В Гродно буду внимательнее, спасибо! А что наши ГАИшники обещают за неправильную парковку?

  20. Слушаю радио по субботам, познавательно))
    Интересно, а можно вас по FM-приёмнику слушать?
    Если да, то на какой частоте?

  21. Первый раз слышу про “Радыё Бераставіца”))) И как же его послушать))) Что-то ваша статья не полная)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *