Бюджэт пражытачнага мінімуму павышаны

Лента новостей

У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Пастановай Савета Міністраў нумар 86 ад 26 студзеня гэтага года зацверджаны бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва і па асноўных сацыяльна-дэмаграфічных групах у цэнах снежня 2011 года ў разліку на адзін месяц. Перыяд дзеяння гэтых сацыяльных нарматываў — з 1 лютага па 30 красавіка 2012 года.
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва з лютага складзе Br706 тыс. 880. Новы БПМ павысіўся на 23 працэнты да нарматыву, які дзейнічае з 1 лістапада 2011 года па 31 сту-дзеня 2012 года (Br574 тыс. 790).
Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў памеры Br764 тыс. 970, для пенсіянераў — Br567 тыс. 510, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — Br581 тыс. 240, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — Br742 тыс. 830, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — Br759 тыс. 980, для дзяцей-студэнтаў — Br690 тыс. 340.
Паводле слоў спецыялістаў, структура бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах снежня 2011 года па артыкулах расходаў наступная: прадукты харчавання — 55,8 працэнта, плата за карыстанне жылым памяшканнем і камунальныя паслугі — 8 працэнтаў, прадметы гардэроба — 19,2 працэнта, тавары бытавога і гаспадарчага прызначэння — 4,8 працэнта, прадметы першай неабходнасці, санітарыі і лякарствы — 2,5 працэнта, бытавыя і транспартныя паслугі — 5 працэнтаў, узносы і плацяжы — 4,7 працэнта.
БЕЛТА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *