Аб прафілактыцы правапарушэнняў, выкананні рашэнняў, і не толькі ішла размова на планёрцы старшыні Бераставіцкага райвыканкама

Лента новостей

Прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама зніжэнні іх колькасці апошнім часам надаецца вялікая ўвага як праваахоўнымі органамі, так і кіраўніцтвам раёна, сельвыканкамамі, грамадскасцю. Гэта, безумоўна, дае свае вынікі. І тым не менш, праблема застаецца вельмі вострай і актуальнай. Так, напрыклад, на тэрыторыі чатырох сельскіх Саветаў раёна: Пархімаўскага, Алекшыцкага, Эйсмантаўскага, Пагранічнага за мнулы год была здзейснена вялікая колькасць злачынстваў, што, безумоўна, выклікае вялікую заклапочанасць як у кіраўніка раёна, так і грамадскасці. Таму менавіта справаздачы старшынь гэтых сельвыканкамаў (акрамя Пагранічнага сельсавета) і былі заслуханы на чарговай планёрцы ў старшыні райвыканкама.

Адзначалася, што за 2011 год на тэрыторыі Пархімаўскага сельсавета было здзейснена 24 злачынствы, 7 з якіх – у стане алкагольнага ап’янення, на тэрыторыі Алекшыцкага – 17 злачынстваў, у стане алкагольнага ап’янення —7 , на тэрыторыі Эйсмантаўскага – 17, у стане алкагольнага ап’янення – 9. За апошні час пачасціліся выпадкі крадзяжу маёмасці як дзяржаўнай уласнасці, так і грамадзян.
Усе выступаючыя адзначылі, што сельвыканкамамі праводзіцца пэўная работа па прафілактыцы правапарушэнняў. Так, напрыклад, у час адзіных дзён інфармавання насельніцтва, сельскіх сходаў з жыхарамі праводзіцца растлумачальная работа па захаванасці ўласнай маёмасці. Па словах старшынь Пархімаўскага, Эйсмантаўскага і Алекшыцкага сельвыканкамаў, гэта работа праводзіцца ў цесным супрацоўніцтве з участковымі інспектарамі, прадстаўнікамі праваахоўных органаў. Кіраўніком раёна было выказана пажаданне, каб старшыні вышэйназваных сельвыканкамаў яшчэ больш актывізавалі сваю работу па прафілактыцы правапарушэнняў над падведамнай ім тэрыторыі.
З інфармацыяй аб стане аховы працы ў СВК “Алекшыцы” і СВП “АграМір” выступіў намеснік начальніка аддзела па працы, занятасці, упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама М.І.Лозка. Ім было сказана, што ў сельгаскааператыве “Алекшыцы” ўсе заўвагі, якія датычыліся аховы працы ўхілены, і таму пытанняў па гэтай гаспадарцы няма, што нельга сказаць пра СВП “АграМір”. Таму было прапанавана заслухаць пытанне па арганізацыі аховы працы ў сельгаспрадпрыемстве на чарговым пасяджэнні райвыканкама ў лютым.
Начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі В.А.Гугельчук далажыў прысутным аб выкананні рашэння Бераставіцкага райвыканкама ад 24 жніўня 2011 г. №409 “Аб некаторых мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2001 г. “Аб пахаванні і пахавальнай справе на тэрыторыі Бераставіцкага раёна”. Васілій Аляксеевіч паведаміў, што тая частка работы, якая не патрабуе фінансавых выдаткаў, ужо выканана.
У час правядзення нарады былі абмеркаваны і іншыя пытанні, звязаныя з ходам выканання дадзеных раней даручэнняў старшынёй райвыканкама А.С.Кулісевічам.
Зінаіда Самкова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *