У Алекшыцкай сельскай бібліятэцы адбыўся кіналекторый “Кіно на ўсе часы”

Культура Лента новостей

У рамках мэтавай праграмы “Бібліятэка – старэйшаму пакаленню”, якая прызвана разнастаіць вольны час людзей пажылога ўзросту,  у філіяле “Алекшыцкая сельская бібліятэка” адбыўся кіналекторый “Кіно на ўсе часы”.

Госці сельскай бібліятэкі даведаліся пра цікавыя факты з гісторыі ўтварэння кінаматографа, паглядзелі ўрыўкі з савецкіх фільмаў. Была праведзена віктарына “Старыя, добрыя фільмы”. Цікава і весела прайшла гульня “Крылатыя фразы і выразы з айчынных кінастужак”.

Сустрэча прайшла ў цёплай сяброўскай атмасферы. Яе ўдзельнікі дзяліліся ўспамінамі, абмяркоўвалі любімыя кінафільмы і лёсы легендарных акцёраў. На працягу вечара гучалі папулярныя песні з кінастужак у выкананні дырэктара філіала па культурна-дасугавай дзейнасці аг. Алекшыцы Уладзіміра Макара.  Для ўсіх прысутных прачытала гумарэску Таісія Пузевіч.

Была падрыхтавана тэматычная кніжная выстава.

Вольга Барысевіч, загадчык філіяла “Алекшыцкая сельская бібліятэка”



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *