Музейная калекцыя папоўнілася «вавёркамі» з Урала

Год малой родины Из истории земли Берестовицкой Лента новостей

У музеі Вавёркі дзейнічае экспазіцыя музейных прадметаў з выявай вавёркі ў розных формах і з рознага матэрыялу. Нядаўна гэта калекцыя папоўнілася новымі “вавёркамі”.

Як вядома, калектыў музея  падтрымлівае цесную сувязь з сынам і ўнукам генерал-маёра Івана Пракоф’евіча Міхайліна, які загінуў на Бераставіччыне ў першыя дні вайны. Сын генерала Іосіф Іванавіч і ўнук Георгій Іосіфавіч неаднаразова бывалі ў музеі Вавёркі, разам з супрацоўнікамі наведвалі месца гібелі генерала каля вёскі Макараўцы, ускладалі кветкі на яго магіле ў Вялікай Бераставіцы.

Нядаўна Георгій Міхайлін зноў наведаў музей. Адбылася цёплая размова з маскоўскім госцем. Супрацоўнікі музея расказалі аб святкаванні 75-годдзя вызвалення Бераставіччыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, паказалі відэаролік аб гэтых урачыстасцях.

Георгій Іосіфавіч падараваў музею дзве фігуркі вавёрак, вырабленых з каштоўных уральскіх самацветаў.

Мікалай Пацэнка, навуковы супрацоўнік музея Вавёркі



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *