Чалавек шчодрай душы

Местная власть

Галіна Паўлаўна Сяўко – стараста вёскі Даўбянкі – адказны работнік, актыўны памочнік Пархімаўскага сельвыканкама, карыстаецца заслужанай павагай як у сваім працоўным калектыве, так і сярод жыхароў сельсавета. У 2008 годзе яна заняла ІІ месца сярод старастаў населеных пунктаў раёна. У Галіны Паўлаўны вялікі стаж работы, 38 год яна працуе спецыялістам у сельсавеце, мае багаты вопыт работы з людзьмі. Да яе часта звяртаюцца за парадай не толькі калегі па працы, але і жыхары сельсавета. Г.П.Сяўко кожнага ўважліва выслухае, дасць параду або акажа канкрэтную дапамогу. На працягу апошніх 10 год з’яўляецца сакратаром участковай выбарчай камісіі. І хоць жанчына на пенсіі, але жыццёвай энергіі, энтузіязму ёй не займаць.Галіна Паўлаўна шмат часу аддае грамадскай рабоце. Заўсёды прыйдзе на дапамогу адзінокім жыхарам, мнагадзетным сем’ям. Калі трэба, зробіць заяўку на дастаўку брыкету, замену газавага балона, купіць лекі. Асабліва ў яе баліць сэрца, калі бачыць, як пакутуюць дзеці ў нядбайных бацькоў. Яна і паўшчувае бацькоў і дапаможа дзецям. Жанчына адной з першых у в.Даўбянкі пачала займацца добраўпарадкаваннем прысядзібнага ўчастка. Затым, гледзячы на яе, суседзі таксама пачалі прыводзіць у парадак свае сядзібы. Яна вельмі любіць кветкі. Як толькі з’явяцца нейкія новыя гатункі,  адразу заказвае сабе, а затым  шчодра дзеліцца з іншымі.  Гэта  дзякуючы ёй  з’явіліся кветкі і каля сельсавета, і каля мехмайстэрняў сельгаскааператыва.
А яшчэ яна валодае  добрымі арганізатарскімі здольнасцямі. Зараз,  калі ідзе месячнік па навядзенні парадку на могілках, Г.П.Сяўко (на здымку злева) змагла арганізаваць жыхароў вёсак Даўбянкі, Данілкі і Жукевічы на ўборку закінутых магілак на могілках в.Гольні. Нават свайго ўнука Вадзіма далучыла да грамадскай работы. На дзень майго прыезду там працавала 18 чалавек.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *