Канюхоўскія школьнікі адзначылі «Багач»

Лента новостей Образование

З году ў год ужо стала традыцыяй у нашай школе адзначаць свята “Багач”. Гэда адно з самых галоўных восеньскіх свят.  Нам яно вельмі знаёма. Галоўнае ў гэтым мерапрыемстве — сумесная работа педагогаў, бацькоў і дзяцей.
Бацькі разам з дзецьмі рыхтавалі да свята касцюмы, вырабы з агародніны. Адна з матуль спякла прыгожы і вельмі смачны каравай. Класныя кіраўнікі падбіралі загадкі, вершы і песні, развучвалі танцы. Дзеці прымалі ўдзел у конкурсах “Каласок”, “Цудоўны мяшочак”, “Бабка Еўка і Дзед Талаш”, дзе патрэбна было паказаць кемлівасць, хуткасць і з’яднанасць.

I дарослыя, і дзеці працавалі дружна, з агеньчыкам. Сумесная работа дала добры плён: свята прайшло на высокім узроўні.

Мы стараемся захоўваць традыцыі і абрады продкаў, імкнемся ўвекавечыць іх памяць.

Ларыса  Жвалеўская, класны кіраўнік III класа  Канюхоўскага ясляў-сада – сярэдняй школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *