Віншаванне на Божае Нараджэнне

Лента новостей

«Абвяшчаю вам вялiкую радасць:
нарадзiўся сёння
Збавіцель,
якiм ёсць Хрыстос Пан» (Лк 2, 10–11)
Умілаваныя браты і сёстры!
У чарговы раз нашы сэрцы скіраваны да падзей Бэтлеемскай ночы, калі Божае святло прыйшло на зямлю, несучы з сабой Божую праўду i невычарпальны зарад духоўнага аднаўлення, каб развеяць цемру чалавечага сэрца.
Для нас i дзеля нашага збаўлення Бог прыняў людское цела, каб вызваліць нас з няволі граху, каб мы нанава «ад Бога нарадзіліся» (Ян 1, 13), сталіся братамі Яго Сына і Яго ўсыноўленымі дзецьмі.
Няхай урачыстасць Божага Нараджэння ажывiць у нашых сэрцах агонь веры, каб мы маглi жыць у яго бляску i цяпле, маглi асвятляць i саграваць iм iншых. Хай Божая дабрыня, якая з’явілася ў Езусе Хрысце, Уцелаўлёным Слове, умацуе ва ўсіх веру, надзею і любоў і дасць суцяшэнне тым, хто яго патрабуе.
Святочнай радасці ў Пану Богу, Ягонага супакою і ласкі жадаем ўсім вам на святы Божага Нараджэння і на надыходзячы Новы 2012 год. Няхай ён стане паўнатой часу, калі Езус нараджацца ў нас сваёю ласкай, а таксама стане часам нашай плённай дзейнасці на хвалу Пана і для нашага збаўлення.
Радасцi, шчасця, благаслаўлення Божага Дзiцяцi ўсiм вам.
Святары Бераставіцкага дэканату



1 комментарий по теме “Віншаванне на Божае Нараджэнне

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *