Хто бацькоў не шануе, той сабе такую долю рыхтуе

Местная власть

Могілкі – гэта месца, дзе знайшлі свой апошні прытулак нашы родныя і блізкія, знаёмыя нам людзі. Гэта святое месца, куды мы прыходзім, каб аддаць даніну памяці тым, каго ўжо няма  з намі, у цішыні задумацца аб тленнасці жыцця. І вельмі важна, каб наша памяць была падмацавана належным доглядам за месцам апошняга спачынку нашых блізкіх. Часам за паўсядзённымі клопатам мы  забываем пра наш святы абавязак перад тымі, каго ўжо няма побач з намі: наведаць іх магілкі, навесці парадак, пасадзіць кветкі, убраць смецце. І вельмі балюча бачыць, што многія  могілкі  зараслі пустазеллем, кустоўем, завалены смеццем.
Але ж кожны з нас ужо сёння павінен падумаць, што мы ўсе нявечныя на гэтай зямлі. І не дай Бог, каб і пра нас забыліся нашы дзець, унукі, праўнукі. Бо нездарма ў народзе існуе прымаўка: “Хто бацькоў не шануе, той сабе такую долю рыхтуе”.
Таму святы абавязак кожнага —  шанаваць і захоўваць памяць пра сваіх продкаў.
Паважаныя бераставічане!  Цяпер на тэрыторыі раёна праводзіцца месячнік па навядзенні парадку на могілках.  Праявім свядомасць і міласэрнасць, навядзем парадак на магілках сваіх родных і блізкіх, знаёмых і нават незнаёмых вам людзей.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *