Паважаныя работнікі культуры!
Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Гэта свята ўсіх, хто з вялікай годнасцю захоўвае адметнасць і самабытнасць беларускай культуры, спрыяе развіццю творчых пачаткаў у людзях.
Самадзейныя творчыя калектывы Бераставіччыны вылучаюцца яркай індывідуальнасцю, высокім выканаўчым майстэрствам, нацыянальнай адметнасцю. Іх ведаюць не толькі за межамі раёна і вобласці, але і рэспублікі.
Вялікі дзякуй усім за творчасць, энтузіязм, шчырую адданасць прафесіі, за нястомнасць у рабоце, уменне дарыць людзям радасць.
Шчыра жадаем моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту, новых творчых поспехаў.
Берестовицкий районный исполнительный комитет
Берестовицкий районный Совет депутатов