Паклікала “Зарніца”

Общество

У рэспубліканскім фінале спартыўна-патрыятычнай гульні “Зарніца”, які праходзіў з 5 па 9 ліпеня  ў Мінскай ваеннай камендатуры, гонар Гродзенскай вобласці адстойвала каманда гімназіі п.Пагранічны. Пяць дзён спартыўна-патрыятычнай гульні былі насычаны не толькі разнастайнымі спартыўнымі спаборніцтвамі, але і цікавымі мера-прыемствамі. Для ўдзельнікаў “Зарніцы” былі арганізаваны экскурсіі па Мінску і гісторыка-культурным комплексе “Лінія Сталіна”, прайшлі паказальныя выступленні ваеннага аркестра, роты  ганаровай  варты, ваеннаслужачых  кіналагічнага цэнтра. Школьнікі прынялі ўдзел у рытуале вячэрняй паверкі,              пазнаёміліся з ваеннай тэхнікай і бытам салдат.
Вядома, у спаборніцтвах такога ўзроўню прымаюць удзел лепшыя з лепшых, таму і барацьба за перамогу была вельмі напружанай.
І хоць камандзе гімназіі не ўдалося заняць прызавога месца ў агульным заліку, яна няблага выступіла ў конкурсах  “Старонкі гісторыі Айчыны” (3-е месца), “Памяць” (3-е месца) і “Баявы лісток” (1-е месца). Хлопчыкі і дзяўчынкі з гімназіі п.Пагранічны атрымалі шмат незабыўных уражанняў і вельмі задаволены, што ім давялося ўдзельнічаць у рэспубліканскім фінале.
На заканчэнне “Зарніцы” ўсіх чакала піянерскае вогнішча Дружбы і салют. Каманды абмяняліся сувенірамі, а кожны з          удзельнікаў атрымаў майку і кепку з лагатыпам БРПА, падпіску на часопіс “Юны тэхнік” і дыск “Славутасці Беларусі”.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *