Бераставічанка Марыя Нагродская стала прызёрам абласнога конкурсу “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”

Год малой родины

У рамках Года малой радзімы ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама і дзяржаўнай установай культуры “Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф. Карскага” праводзіўся абласны конкурс макетаў “Архітэктурныя помнікі малой радзімы”.

Удзельнікам конкурсу неабходна было падрыхтаваць макеты палацаў, храмаў, замкаў і іншых архітэктурных помнікаў і прадставіць творчыя працы па трох намінацыях: “Гонар зямлі прынёманскай”, “Мая малая радзіма”, “Страчаная спадчына Гродзеншчыны”.

Бераставіцкі раён на конкурсе прадставіла мастак-афарміцель Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага Марыя Нагродская. Мастачка стварыла макет бераставіцкага касцёла Перамянення Пана з картона і фетра, з выкарыстаннем клею, акрылавай фарбы і лаку.  Крапатлівы працэс пабудовы макета заняў у аўтара каля месяца.

Вынікі конкурсу былі падведзены падчас правядзення ІІІ кніжнага фестывалю “Кніжныя скарбы Беларусі” ў горадзе Гродна. У намінацыі “Мая малая радзіма” за творчую працу “Касцёл Перамянення Пана” Марыя Нагродская была ўзнагароджана дыпломам ІІ ступені. Віншуем з перамогай!

Святлана Ганчарова

 

 

 

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *