“75 год – 75 шэдэўраў”. Выстава твораў мастакоў і ўмельцаў Бераставіччыны адбылася ў раённым цэнтры культуры

75 лет Гродненской области Культура Лента новостей

На самай справе, шэдэраў было прэзентавана значна больш. З творамі бераставіцкіх талентаў жыхары раёна ўжо добра знаёмыя. Пра многіх  неаднаразова расказвалася ў раённай газеце і на сайце. Госці ж свята, напэўна, зрабілі для сябе немала прыемных адкрыццяў і з гонарам адзначылі, якія таленавітыя іх землякі.

У фае раённага цэнтра культуры было прадстаўлена сапраўднае суквецце апантаных творцаў. Работы мастакоў, народных майстроў і ўмельцаў уражвалі, іх хацелася разглядаць зноў і зноў.

Выстава знаёміла з вырабамі плябанаўскіх ткачых Марыі Кажанеўскай і Алены Барцэвіч, драўлянымі вырабамі Сяргея Шляхоткі, маляванымі палотнамі мастакоў Мікалая Жлабовіча, Аляксандра Ваўчка, Андрэя Втарушына, Валянціны Шышпаронак, вітражамі Наталлі Жалязоўскай, вышыўкай Веранікі Ялоўчык і Вольгі Ігнатовіч, вышыўкай стужкамі Аксаны Дручынінай, алмазнай вышыўкай Аксаны Кумпель, цацкамі з ваты Ірыны Панок, керамікай Святланы Ляшкевіч і Алены Дзянішчык, тэкстыльнымі лялькамі Святланы Рыбалкі, вязанымі цацкамі і вышыўкай Ірыны Даўгучыц, саломкай Тамары Касьян. Упрыгожвалі выставу кампазіцыі з жывых кветак.

Жадаючыя змаглі далучыцца да гісторыі раёна, праглядзеўшы кінахроніку  аб Бераставіччыне, знятую ў розныя гады нацыянальнай студыяй “Беларусфільм” і прывезеную знагоды юбілею з архіваў у Дзяржынску. А таксама пазнаёміцца з фотавыставай райбібліятэкі “75 імгненняў гісторыі…”.

Святлана Ганчарова,

фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *