Акцыя “Каб памяталі” прайшла ў Бераставіцы

Лента новостей

1 снежня, у Сусветны дзень барацьбы са СНІДам, у нашым раёне праходзілі шматлікія мерапрыемствы і акцыі, накіраваныя на павышэнне ўзроўню інфармаванасці людзей аб небяспецы ВІЧ-СНІДу. Школы, па традыцыі, таксама далучыліся да гэтага руху.
Так, валанцёры атрада “Добрае сэрца” Вялікабераставіцкай школы не засталіся абыякавымі да гэтай балючай праблемы нашага грамадства. Падлеткі разам са школьным педагогам-арганізатарам Вольгай Баярчук выйшлі на цэнтральныя вуліцы пасёлка, дзе правялі акцыю пад назвай “Каб памяталі”. У знак салідарнасці з людзьмі, хворымі на СНІД, рабяты павязвалі чырвоныя стужкі на аўтамабілі, а прахожым валанцёры ўручалі інфармацыйныя памяткі. Людзі з паразуменнем ставіліся да прапановы прыняць удзел у акцыі і, тым самым, далучыцца да сусветнай кампаніі па барацьбе са СНІДам.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *