Першы намеснік старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Хелскі: “Я шчыра ўдзячны аграрыям раёна і нізка кланяюся ім!”

Лента новостей

З нагоды Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці аграпрамысловага комплексу мы папрасілі выказаць сваё меркаванне пра тое, з якімі здабыткамі сустракае гэта свята наш раён, першага намесніка старшыні Бераставіцкага райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерыя Хелскага (на здымку). Вось што ён сказаў:
— Сельская гаспадарка Бераставіччыны працуе стабільна і пастаянна ўдасканальваецца. Павышаецца яе прадуктыўнасць і эканамічная эфектыўнасць. У рэспубліканскім спаборніцтве па ўборцы збожжавых і зернебабовых наш раён заняў першае месца па Гродзенскай вобласці. І гэта не адзіная такая значная перамога. Першае месца ў рэспубліканскім спаборніцтве па вобласці раён заняў таксама па нарыхтоўцы кармоў. Важкія дасягненні ёсць і ў жывёлагадоўлі. За 10 месяцаў гэтага года раён у вобласці на першым месцы па продажы малака на карову і на першым месцы па прывазе буйной рагатай жывёлы. Мы ганарымся такімі вынікамі! Я шчыра ўдзячны аграрыям раёна і нізка кланяюся ім! Няхай удалымі будуць новыя пачынанні, прымнажаецца дабрабыт, у наступным годзе спрыяе надвор’е! Моцнага здароўя, нявычарпальнай энергіі, упэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця кожнаму працаўніку!
Ніна Наддэ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *