Сцежкамі малой радзімы падарожнічаюць выхаванцы аздараўленчага лагера ў маляўнічай   мясцовасці «Юны следапыт»

Год малой родины Летнее оздоровление Образование

Педагагічны калектыў  Макараўскага ясляў-сада-сярэдняй школы надае вялікую ўвагу арганізацыі адпачынку дзяцей на працягу ўсяго навучальнага года, у тым ліку і ў час летніх канікул. Сёлета  на базе нашай установы адукацыі ў чацвёрты год запар  адкрыў сваю работу аздараўленчы лагер “Юны следапыт”  у маляўнічай   мясцовасці.

Наш  аграгарадок Макараўцы  — гэта невялікі куточак нашай неабсяжнай Беларусі, якая славіцца сваімі традыцыямі, жыхарамі, сацыяльнымі і культурнымі аб’ектамі. Таму дзейнасць лагера ажыццяўляецца па праграме «Сцежкамі малой радзімы». Падарожнічаючы па родных сцежках, навучэнцы  знаёмяцца з гісторыяй школы, вёскі, з яе выдатнымі людзьмі, з гісторыяй, культурай і традыцыямі раёна і вобласці. У час падарожжа па сцежках “Бераставіцкія пейзажы”, “Памяць”, “Мужнасць”, “Мае землякі”, “Гістарычная”  дзеці наведваюць і даследуюць аб’екты сваёй мясцовасці, сустракаюцца з цікавымі людзьмі, збіраюць матэрыял па краязнаўству, складаюць турыстычныя  маршруты, буклеты.

Праводзяцца ў лагеры мерапрыемствы і фізкультурна-аздараўленчага напрамку, якія    пашыраюць цікавасць да спорту і здаровага ладу жыцця. Падчас іх правядзення   дзеці самастойна дабываюць веды аб спартыўным жыцці сваёй краіны, раёна, вобласці, знаходзяць матэрыял пра беларускіх спартсменаў, распазнаюць найбуйнейшыя спартыўныя пляцоўкі Мінска і другіх абласных цэнтраў.

Рухаючыся па сцежцы “Зубраняці голас звонкі”, дзеці пазнаёміліся з  нацыянальным дзіцячым цэнтрам «Зубраня», які з’яўляецца  брэндам Рэспублікі Беларусь са слаўнай 50-гадовай гісторыяй. У час правядзення тэматычнага дня ў лагер былі запрошаны выпускнікі школы, навучэнцы старэйшых класаў,  якія адпачывалі ў “Зубраняці”,  яны цікава і змястоўна расказалі аб адпачынку ў цэнтры, дапамаглі  правесці  гульнявую праграму “Па старонках “Зубраняці”.

У тэматычныя дні “Мілагучная беларуская мова” і “Мы – будучыня сваёй Радзімы” вялася размова пра ранейшую і сучасную вёску Макараўцы, пра гістарычнае мінулае сваёй малой радзімы.

Праводзячы даследаванні на кожнай сцежцы, дзеці адначасова дапамагаюць ветэранам працы, наводзяць парадак каля помнікаў загінуўшым землякам, добраўпарадкоўваюць  тэрыторыю населенага пункта, ляснога масіву, возера.

Яркія  ўражанні аб цікава праведзеным часе ў лагеры надоўга застануцца  ў памяці дзяцей.

Алена Будніцкая, намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце Макараўскага ясляў-сада – сярэдняй школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *