Амаль 100! Выпускнікі Вялікабераставіцкай СШ Дар’я Гардзейчык і Арцём Сцепанчук паказалі высокі ўзровень на ЦТ

Лента новостей Образование

11 ліпеня ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы прайшло ўшанаванне абітурыентаў Гродзеншчыны, якія набралі 100 балаў на цэнтралізаваным тэсціраванні ці максімальна  наблізіліся да гэтага выніку. Ва ўрачыстай абстаноўцы сертыфікаты аб праходжанні цэнтралізаванага тэсціравання ім уручалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Лісковіч, старшыня камітэта Дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці Анатолій Дарожка, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Аляксандр Сангін  і рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Ірына Кітурка.

Сярод маладых людзей, якія пацвердзілі свае веды высокім балам цэнтралізаванага тэсціравання, аказаліся і два прадстаўнікі Бераставіччыны – выпускнікі- залатыя медалісты Вялікабераставіцкай сярэдняй школы Дар’я Гардзейчык і Арцём Сцепанчук.

У скарбонцы дасягненняў Дар’і Гардзейчык – сертыфікат на 99 балаў па гісторыі Беларусі, 91 – па англійскай мове  і 79 – па рускай мове.

— На высокія балы я разлічвала, таму што мэтанакіравана рыхтавалася да здачы цэнтралізаванага тэсціравання, — гаворыць дзяўчына. – Далейшую вучобу думаю працягваць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы, на факультэце сучасных замежных моў.

Арцём Сцепанчук  атрымаў на урачыстым мерапрыемстве сертыфікаты на 94 балы па англійскай мове, 93 – па рускай мове, 85 – па матэматыцы і 83 – па фізіцы.

— Калі шчыра, пасля здачы ЦТ думаў, што вынік будзе вышэйшы, — усміхаецца хлопец, — але і гэтымі баламі задаволены, ганарыцца ёсць чым.  З будучай спецыяльнасцю да канца пакуль што яшчэ не вызначыўся, а вось вуз – дакладна БДУІР.

Можна не сумнявацца, што гэтыя мэтанакіраваныя маладыя людзі знойдуць сваё месца ў жыцці і яшчэ не раз змогуць паказаць свае веды і працаздольнасць, і той сур’ёзны падыход да кожнай адказнай справы, які яны выпрацавалі за школьных гадоў, будзе дапамагаць ім у будучыні.

Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *