“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля

Без рубрики Культура

На Купалле асаблівае ўшаноўванне атрымлівалі купальскія зёлкі. Згодна з народнымі павер’ямі, сабраныя ў гэты дзень расліны набывалі лекавую моц, а купальскія вянкі, сплеценыя з розных кветак, лічыліся магічнымі. Звязаныя з гэтымі абрады, гульні і рытуалы, можна ўбачыць падчас “Зёлкавага фэсту”, які праходзіць у скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

На каларытнай пляцоўцы, стылізаванай пад святочны сялянскі падворак, гучаць песні ў выкананні калектываў аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці. Праграмай фэсту прадугледжаны экскурс па кульскіх традыцыях і звычаях.

Фота Святланы Ганчаровай

***

“Зёлкавы фэст” стаў яркай падзеяй падчас святкавання Купалля

Надзвычай мнагалюдна і весела было сёння падчас “Зёлкавага фэсту”, дзеі якога былі разгорнуты ў скверы імя 500-годдзя Вялікай Бераставіцы.

Гасцей свята чакалі шматлікія выступленні калектываў аматарскай творчасці філіялаў па культурна-дасугавай дзейнасці Бераставіцкага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, якія знайшлі шчырыя водгукі ў сэрцах прысутных.

Вельмі спадабаўся ўсім майстар-клас па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу купальскіх абярэгаў. Дарэчы, падчас святкавання ўсе жадаючыя маглі на месцы сплясці сабе вяночак з прыгожых рамонкаў і васількоў.

Пад звонкія апладысменты і яскравыя ўсмешкі прайшоў майстар-клас па побытавых танцах, пасправабаць свае танцавальныя здольнасці вырашылі многія з гледачоў, і ў іх, дарэчы, нядрэнна гэта атрымоўвалася.

Акрамя таго, кожны жадаючы мог пачаставацца гарбатай з купальскіх лекавых зёлак, смачнай выпечкай, садавінай і агароднінай.

Бераставічане з вялікім задавальненнем прымалі ўдзел у шматлікіх гульнях, забавах і гумарыстычных конкурсах, а шчырыя ўсмешкі не сыходзілі з іх твараў на працягу ўсяго “Зёлкавага фэсту”.

Анжаліка Дудко, фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *