На «Бераст-Фэсце» выступіў Алег Жалезнякоў (+відэа)

Культура Лента новостей

Канцэртам вядучага саліста ансамбля “Песняры” Алега Жалезнякова пачаліся святочныя мерапрыемствы “Бераст-Фэсту”. Алег Жалезнякоў  павіншаваў бераставічан са святам Івана Купалы, пажадаў усім цудоўнага настрою, чароўнай купальскай ночы і  адкрыў сваё выступленне новай песняй, якая так і называецца “На Купалу”.

Алег Жалезнякоў не ўпершыню выступае на Бераставіччыне, таму мае тут ужо і сваіх прыхільнікаў, якія з нецярпеннем чакалі яго выступлення. Гадзіна канцэрта праляцела незаўважна. За гэты час прагучалі як новыя песні з рэпертуара “Песняроў”, так і тыя, якія ўжо даўно палюбіліся аматарам беларускай песні.

“Ля замкавай гары”,  “Літвінка”, “Чырвоная ружа” і многія іншыя песні ў выкананні Алега Жалезнякова бераставічане віталі шчырымі апладысментамі, падхоплівалі любімыя мелодыі.

Можна без сумнення сказаць, што канцэрт вядучага саліста ансамбля «Песняры» падарыў усім прысутным цудоўны настрой і шмат пазітыўных эмоцый.

Ірына МІКЛАШ, фота аўтара і Сяргея Хілюты

Відэа Віктара Фрыдэля
 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *