У Вялікіх Эйсмантах спаборнічалі барцы

Лента новостей

На мінулым тыдні ў Вялікіх Эйсмантах адбылося раённае першынство па вольнай барацьбе. Удзельнічалі ў ім выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ Бераставіччыны 1997 года нараджэння і больш позніх гадоў. Для самых юных барцоў такія спаборніцтвы—першы вопыт сапраўдных паядынкаў, магчымасць праявіць на барцоўскім дыване атрыманыя падчас трэніровак навыкі барацьбы, выпрабаваць сваю смеласць і сілу. На першынство з’ехаліся 114 хлопчыкаў і дзяўчынак з Кватараў, Пагранічнага, Старога Дворца, Пархімаўцаў, В.Бераставіцы, М.Бераставіцы, Алекшыцаў, В.Эйсмантаў. Па выніках спаборніцтваў сямнаццаць чэмпіёнаў у сваіх вагавых катэгорыях атрымалі грашовыя прызы ад спонсара К.К.Кулікоўскага, а таксама граматы.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *