Экскурс у мінулае Бераставіччыны

Лента новостей

Пасяджэнне аматарскага аб’яднання для грамадзян пажылога ўзросту “Другое дыханне” адбылося на базе Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага. У рамках Года малой радзімы спецыялісты аддзялення сацыяльнай адаптацыі і рэабілітацыі ТЦСАН Бераставіцкага раёна прапанавалі прысутным здзейсніць віртуальнае падарожжа па старонках гісторыі “Страчаная спадчына Бераставіцы”. Іх увазе на відэа-прэзентацыі былі прадстаўлены такія гістарычныя будынкі, як графскія чваракі ў Бераставіцы, млын і палац Касакоўскіх, гарадская Ратуша, сінагога. З вялікай цікавасцю пажылыя грамадзяне азнаёміліся з гістарычнымі будынкамі, якія знаходзіліся на тэрыторыі гарадскога пасёлка і адыгрывалі важную ролю ў жыцці продкаў. Далей для ўдзельнікаў аматарскага аб’яднання экскурсію пад назвай “Летапіс Бераставіччыны ў фотаздымках” правяла дырэктар бібліятэкі Таццяна Марцішэвіч.

Увазе прысутных былі прадстаўлены фотаздымкі бераставіцкага краю XX стагоддзя, змешчаныя на выставе “Фотаімгненні для нашчадкаў”. Дырэктар бібліятэкі коратка азнаёміла пажылых людзей з вядомымі і невядомымі старонкамі гісторыі Вялікай Бераставіцы, якія адлюстраваны на фотаздымках і расказала ім аб лёсах гістарычных постацей Бераставіччыны.

Анжаліка Дудко



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *