Бібліятэкі Бераставіцкага раёна далучыліся да прававой асветы з нагоды Дня Канстытуцыі

Без рубрики

У кожнай дзяржавы ёсць важнейшыя этапы развіцця. Такім для незалежнай Беларусі стала 15 сакавіка 1994 года. Менавіта ў гэты дзень быў прыняты важны заканадаўчы дакумент нашай краіны – Канстытуцыя. Значэнне Канстытуцыі для любой краіны надзвычай вялікае. Сам факт яе прыняцця ацэньваецца як крок да дэмакратыі, палітычнай і сацыяльнай стабільнасці. Дакумент сімвалізуе суверэнітэт краіны, з’яўляецца прадметам нацыянальнага гонару, залогам стабільнага развіцця грамадства.

Пра гэта і не толькі даведаліся навучэнцы Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага  ліцэя ад супрацоўнікаў раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага, якія правялі для іх гадзіну прававой інфармацыі “Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – 25 гадоў”. Бібліятэкар Ірына Рожка расказала прысутным аб гісторыі стварэння Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь ад самых вытокаў да сённяшняга дня, аб асноўных палажэннях, праблемах і перспектывах канстытуцыйнага ладу, прынцыпах дэмакратыі, якія адлюстраваны ў Галоўным Законе Рэспублікі Беларусь. Ажыўленую дыскусію ў падлеткаў выклікала абмеркаванне правоў і абавязкаў чалавека, якія замацаваны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. У заключэнні навучэнцы адказалі на пытанні віктарыны “У свеце права”.

***

У філіялах райбібліятэкі раёна таксама быў праведзены шэраг інфармацыйных мерапрыемстваў. Так,  у філіяле “Пагранічная сельская бібліятэка” прайшла інфармацыйна-пазнавальная гадзіна “Дзяржава, у якой я жыву” аб значэнні Канстытуцыі для дзяржавы  і для кожнага грамадзяніна нашай рэспублікі. У філіяле «Пархімаўская інтэграваная сельская бібліятэка» адбылася інфармацыйная гадзіна “Канстытуцыя – гарант беларускай дзяржаўнасці”, падчас якой вучні 5 — 9 класаў Пархімаўскага ясляў-саду–базавай школы пазнаёміліся з правамі і абавязкамі грамадзян Беларусі. У філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» для вучняў малодшых класаў была  праведзена інтэлектуальная гульня «Краіны маёй законы». Юныя чытачы адправіліся ў падарожжа па казачных краінах Можна, Нельга і Правазнайка. Школьнікі  адказалі на пытанні прававой віктарыны, а ў заканчэнні мерапрыемства атрымалі буклеты “Памятка школьніка».

Праз розныя формы работы бібліятэкары імкнуцца данесці да дзецей і падлеткаў, як важна ведаць наш самы галоўны заканадаўчы дакумент. Гадзіна прававых ведаў “Канстытуцыя – галоўны закон жыцця краіны”, прававы навігатар “Закон адзін для кожнага”, інфармацыйнае дасье “Асноўны закон Беларусі”, інфарміна “Канстытуцыя – сімвал дзяржавы”, прававы гід “Хай будзе нам краіна надзейным домам”, урок права “Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь – наш арыенцір”  былі праведзены адпаведна ў дзіцячай бібліятэцы, бібліятэчных установах у аграгарадках Канюхі, Масаляны, Вялікія Эйсманты, Стары Дворац  і Малая Бераставіца.

Да друку падрыхтавала Святлана Ганчарова, фота прадастаўлена Бераставіцкай райбібліятэкай



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *