Гадзіна духоўнай культуры да Дня праваслаўнай кнігі адбылася ў Алекшыцкай сельскай бібліятэцы

Лента новостей

14 сакавіка – у Дзень праваслаўнай кнігі  і ў рамках мэтавай праграмы «Бібліятэка – старэйшаму пакаленню» – у філіяле «Алекшыцкая сельская бібліятэка» прайшла гадзіна духоўнай культуры «Сіла духоўнага слова».

Госці сустрэчы даведаліся пра гісторыю ўзнікнення свята, пазнаёміліся з літаратурай духоўна-маральнай тэматыкі, кнігамі рускіх святых, прадстаўленых на выставе «Духоўных кніг – чароўная мудрасць».

На мерапрыемстве прысутнічаў айцец Сергій, настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы аг. Алекшыцы, які распавёў пра значэнне кнігі ў праваслаўнай культуры, нагадаў прысутным аб місіі духоўнага асветніцтва першадрукара Івана Фёдарава. Была падкрэслена значнасць чытання праваслаўнай літаратуры і чысціня духоўнага слова ў жыцці веруючага  чалавека. Айцец Сергій адзначыў таксама,  што праваслаўныя кнігі ўяўляюць сабой невычэрпную крыніцу мудрасці, а  асноўны змест іх – любоў і прабачэнне, міласэрнасць і клопат пра блізкіх. Самае ж галоўнае – гэта прытрымлівацца тых маральных запаведзяў, якія былі прапісаны з глыбокай старажытнасці ў Бібліі.

Вольга Барысевіч, загадчык філіяла «Алекшыцкая сельская бібліятэка»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *