Тыдзень беларускай мовы ў Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе

Образование

Наша родная мова — гэта часцінка народа, які акружае нас, гэта часцінка сям’і, дзе нараджаецца і расце чалавек, гэта часцінка, перш за ўсё, кожнага з нас. У сённяшнім рытме жыцця хацелася б часцей чуць беларускую мову — з экранаў телебачання, па радыё,  ад субяседнікаў, ад дзетак нашых…

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца штогод 21 лютага. У Масалянскім яслях-садзе-пачатковай школе быў праведзены тыдзень роднай мовы, у рамках якога дзяцей чакалі розныя віктарыны, гульні, завочныя вандроўкі…

Распачаўся наш тыдзень адзінай інфармацыйнай гадзінай   “Гімн роднай мове”, у час якой навучэнцы  ўспомнілі выказванні пра родную мову, пагутарылі пра яе гісторыю, а таксама адказалі на пытанне, што родная мовы значыць для кожнага з нас. Нехта сказаў, што гэта ўрок у школе, нехта ўспомніў вершы на роднай мове, але ўсе сышліся ў меркаванні, што беларуская мова – гэта не толькі галоўная частка нашай гісторыі, а яшчэ і наша сучаснае, частка кожнага з нас.

Не засталіся ў баку і выхаванцы рознаўзроставай группы, для іх праводзілася віктарына “Загадкі з куфэрка”, на якой дзеткі з ахвотай адгадвалі па-беларуску  назвы жывёл, раслін, прадметаў быту.

Цікавымі былі і інтэлектуальныя спаборніцтвы, якія праводзіліся ў школе. Турнір знаўцаў беларускай мовы дапамог упэўніцца, што навучэнцы не толькі добра размаўляюць на роднай мове, а яшчэ, што не менш патрэбна, ведаюць правілы агфаграфіі і пунктуацыі. А інтэлектуальнае спаборніцтва “Таямніцы роднай мовы” выявіла лепшых сярод лепшых знаўцаў роднай мовы.

Весела і актыўна прайшлі літаратурныя вандроўкі, якія паказалі, што дзеці з Масалян   ахвотна чытаюць кнігі беларускіх класікаў і сучасных пісьменнікаў. У Міжнародны дзень роднай мовы быў праведзены конкурс чытальнікаў вершаў на роднай мове “Паэтычны вернісаж”, на якім перамогу атрымала сяброўства і любоў да роднай мовы.

Асабліва спадабалася вучням акцыя “Верш у кішэню” з вельмі простымі і прыемнымі ўмовамі: кожны жадаючы мог атрымаць цукеркі за верш на роднай мове. Нават выхаванцы рознаўроставай групы ўспаміналі вершыкі, загадкі і пацешкі, якія вучылі на занятках ці дома з бацькамі. На закрыцці тыдня беларускай мовы і літаратуры была праведзена акцыя “Пажаданні роднай мове”.

Потым дзяліліся ўражаннямі: Алена Ладыжэнская адзначыла, што “салодкая” акцыя  спадабалася і запомнілася найбольшай колькасцю ўдзельнікаў. А Ганна Масько  здзівілася вялікай колькасцю новых беларускіх слоў з выставы “Не маўчы па-беларуску”.

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Ёсць людзі, і іх шмат, якія вельмі любяць, шануюць сваю родную мову, выступаюць у яе абарону. Любяць за тое, што яна прыгожая і мілагучная. За тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце… І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Галіна Козел, дырэктар Масалянскага ясляў-сада-пачатковай школы



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *