З удачай, рыбаловы!

Лента новостей

20-21 жніўня на водасховішчы Воўпа прайшлі раённыя спаборніцтвы па спартыўнай лоўлі рыбы летняй паплаўковай вудай. Удзел прымалі шэсць арганізацый і прадпрыемстваў раёна – ад кожнага калектыву па два прадстаўнікі.
Хто ж аказаўся самым удачлівым рыбаловам?
Гэта слесар ААТ “ПМК-141” Фёдар Хакала. Яго ўлоў склаў 730 грамаў. Другім стаў аматар рыбнай лоўлі з гэтай жа арганізацыі – электрагазазваршчык Руслан Кунавіч (625 грамаў). А трэцяе месца заняў вадзіцель райвыканкама Дзмітрый Клімчук (400 грамаў).
Пераможцы ўзнагароджаны медалямі і граматамі аддзела па фізічнай культуры і спорце райвыканкама і грашовымі прэміямі.
Зразумела, што і ў агульнакамандным заліку лепшыя – рыбаловы ААТ “ПМК-141”, на другім месцы – каманда райвыканкама. А трэцяе занялі ўдзельнікі спаборніцтваў з СВК “Малабераставіцкі элітгас”. Яны ўзнагароджаны граматамі, а за першае месца – і грашовай прэміяй.
Марыя ДРАПЕЗА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *