Набор у ліцэі працягваецца

Лента новостей

Уступная кампанія ў вышэйшыя і сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы краіны завяршылася. У ліцэях жа нашага раёна прыёмная камісія мае намер працаваць амаль да самага пачатку новага навучальнага года.
Такая мера выклікана значным недаборам навучэнцаў. Сёлета, па дадзеным на 17 жніўня, у Бераставіцкі дзяржаўны сельскагападарчы прафесійны ліцэй прынята 73 навучэнца, ў той час як план прыёму складае 100 чалавек. Самымі запатрабаванымі спецыяльнасцямі тут аказаліся “трактарыст-машыніст катэгорыі A, B, D; электрагазазваршчык 3-яга разраду” і “вадзіцель аўтамабіля катэгорыі С; трактарыст-машыніст катэгорыі А, В, D”.
У Малабераставіцкім дзяржаўным прафесійным ліцэі перапрацоўчай прамысловасці прынята 44% чалавек ад запланаванай колькасці прыёму абітурыентаў. Найбольшым “попытам” тут карыстаецца спецыяльнасць “повар-кандытар”: менавіта сюды было падана больш за ўсё заяў. Што ж датычыцца “геаграфіі” паступаючых, дык сёлета ў ліцэй прыязджалі абітурыенты з Гродзенскага, Ваўкавыскага, Свіслацкага раёнаў.
Нагадаем, што прыёмныя камісіі працягваюць прыём дакументаў.
Вікторыя ДЗЕРЖАНОВІЧ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *