Калядныя сустрэчы ў бібліятэках Бераставіччыны

Культура

Амаль пры кожным філіяле Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага дзейнічаюць аматарскія аб’яднанні для пажылых, накіраваныя на арганізацыю вольнага часу людзей старэйшага пакалення, фарміраванне іх жыццёвай актыўнасці. Чарговыя пасяджэнні клубаў для пажылых былі праведзены ў навагоднія і калядныя дні.

На фальк­лор­на-этна­гра­фічную вечарыну “Калядныя святкі” супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі запрасілі ўдзельніц аматарскага аб’яднання для пажылых людзей “Паклічу сяброў”.
Бібліятэкары пазнаёмілі жанчын са славянскім народным святочным комплексам зімовага каляндарнага перыяду, які складаецца з дванаццаці святочных дзён ад з’яўлення першай зоркі напярэдадні Нараджэння Хрыстовага і да Вадохрышча. Удзельніцы клуба ўспомнілі сваё дзяцінства, хрысціянскія і народныя традыцыі, распаўсюджаныя на іх малой радзіме. Конкурсы і розыгрышы, падрыхтаваныя работнікамі райбібліятэкі, узнялі прысутным настрой і стварылі святочную сяброўскую атмасферу.
***
У Пагранічнай сельскай бібліятэцы адбыліся бібліятэчныя пасядзелкі пад назвай “Узрост нам не перашкода”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел самыя актыўныя чытачы, а таксама ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “ДИВО”. Сустрэча прайшла ў прыемнай атмасферы, за кубачкам гарбаты і вясёлай гутаркай, успамінамі аб святкаванні каляд і шчырымі святочнымі пажаданнямі.
***
На вечар сустрэч “Цікавыя лёсы” ў Каню­хоўскую інтэ­гра­ваную сельскую біблія­тэку завіталі ўдзельнікі аматарскага аб’яднання для пажылых лю­дзей “Агеньчык”, якія за салодкім сталом падзяліліся незабыўнымі гісторыямі са свайго жыцця і павіншавалі адзін аднаго з Новым годам і Калядамі.
***
Пажылыя жыхары аг. Масаляны – удзельнікі аматарскага аб’яднання «Ладушки» – сабраліся ў мясцовай бібліятэцы на вечар каля самавара «Новы год сярод сяброў». Яны з задавальненнем слухалі і чыталі прыгожыя вершы і песні, удзельнічалі ў прапанаваных бібліятэкарам віктарынах, абменьваліся навагоднімі вінша­ваннямі.
Святлана Ганчарова,
фота аўтара



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *