“Нам выпаў гонар віншаваць удзельнікаў вайны з юбілеямі”

Лента новостей Общественные объединения

—Нядаўна, у ліпені, мы пабывалі ў некаторых ветэранаў вайны з вельмі ганаровай, прыемнай для нас місіяй,—паведаміла мне старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Алена Іосіфаўна Сілкова.
—І з якой жа?—пацікавілася я.
—І мне, і дырэктару Тэрытарыяльнага цэнтра сацабслугоўвання насельніцтва раёна Алене Міхайлаўне Кузьмянковай, і галоўнаму спецыялісту аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алене Цярэнцьеўне Хоміч выпаў гонар віншаваць гэтых людзей з іх вельмі шаноўнымі юбілеямі. 17 ліпеня Івану Міхайлавічу Гайсе з вёскі Магіляны споўнілася 90 гадоў. Гэты чалавек удзельнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў вызваленні Польшчы і Германіі, узнагароджаны медалямі “За ўзяцце Кёнігзберга”, “За перамогу над Германіяй”.
А Іван Васільевіч Сарокін з вёскі Масаляны ваяваў не толькі на тэрыторыі Польшчы, але і ў Запаляр’і і таксама мае баявыя ўзнагароды. 30 ліпеня ветэрану споўнілася 85 гадоў. Мікалай Якаўлевіч Мешчаня з Вялікай Бераставіцы—яго аднагодак, 16 ліпеня ён таксама адзначыў 85-годдзе. Мікалай Якаўлевіч удзельнічаў у вызваленні Польшчы і Маньчжурыі, мае медалі “За перамогу над Германіяй”, “За перамогу над Японіяй”. А цяпер ветэран з’яўляецца актыўным удзельнікам жыцця раённай ветэранскай арганізацыі, жыве яе клопатамі і праблемамі.
—Ездзілі да ветэранаў, вядома ж, не з пустымі рукамі?
—Вядома. Мы ўручалі ім віншавальныя паштоўкі, падарункі ад савета ветэраранў, а Мікалаю Якаўлевічу Мешчані, як актыўнаму ўдзельніку ветэранскага руху, было яшчэ ўручана і Падзячнае пісьмо раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў. Віншаванні і падарункі атрымалі шаноўныя юбіляры і ад мясцовых сельгаскааператываў.
Марыя Драпеза



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *