Для лепшых – і цёплыя словы, і заахвочванне

Лента новостей

Добрай традыцыяй у нашым раёне стала ўшанаванне перадавікоў на жніве. Гэта з’яўляецца добрым стымулам для далейшых поспехаў. Каб павіншаваць хлебаробаў з працоўнымі поспехамі, у гаспадарках пабывалі першы намеснік старшыні райвыканкама начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Валерый Хелскі і старшыня райкама Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Уладзімір Апон, а таксама старшыня абкама прафсаюза работнікаў АПК Валянцін Пракопік.
Прыемнай навіной для экіпажа камбайна “Лексіён-580” СВК імя Варанецкага Антона Іядкоўскага і Юрыя Кулікоўскага (на здымку) стала тое, што яны атрымалі аж 4 узнагароды, у тым ліку адну ад сваёй гаспадаркі. З 23 па 31 ліпеня яны намалацілі 995 тон збожжа і сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за тыдзень па адпаведнай групе камбайнаў. Іх важкі ўклад у агульную скарбонку адзначаны Падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўнымі падарункамі. Згодна з пастановай Бераставіцкага райкама Беларускага прафсаюза работнікаў АПК гэты ж экіпаж (першы ў гаспадарцы намалаціў 1000 тон збожжа) узнагароджаны Падзячным пісьмом і грашовай прэміяй. А па стане на 2 жніўня Антон Іядкоўскі і Юрый Кулікоўскі атрымалі таксама падзячнае пісьмо Гродзенскага абласнога камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў АПК і грашовую прэмію. У адрас перадавога экіпажа прагучалі шчырыя віншаванні. Юрый – юнак старанны і працавіты, мае ўніверсітэцкую адукацыю і ў гарачую пару жніва стараецца для роднай гаспадаркі.
У СВК імя Варанецкага пераможцамі ў сваёй групе камбайнаў «Джон Дзіраў» стаў экіпаж Сцяпана Талочкі і Генрыха Кісяля. Камбайнеры атрымалі Падзячнае пісьмо райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі. А вадзіцель СВК імя Варанецкага Васіль Легашчоў першым у гаспадарцы перавёз 1000 тон збожжа. Яго ўклад адзначаны Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў АПК і прэміяй.
У СВК “Алекшыцы” адразу дзве ўзнагароды былі ўручаны вадзіцелю машыны “МАЗ” Сяргею Карпуцю (на здымку). Ён перавёз 1300 тон збожжа і ўзнагароджаны Падзячным пісьмом райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўнымі падарункамі, а таксама Падзячным пісьмом райкама прафсаюза работнікаў АПК і грашовай прэміяй.
У СВК “Макараўцы” свае перадавікі. Экіпаж камбайна “Ліда -1300” Андрэй і Юзэф Панасюкі (на здымку) намалацілі 767 тон збожжа і сталі пераможцамі раённага спаборніцтва за тыдзень у адпаведнай групе камбайнаў. Ім уручаны Падзячныя пісьмы райвыканкама і райкама прафсаюза работнікаў АПК і каштоўныя падарункі.


Ніна Наддэ,фота аўтара



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *