Старадварэцкія школьнікі — за здаровы лад жыцця!

ЗОЖ, профилактика Образование

«Лад жыцця – здаровы!» — пад такім дэвізам у Старадварэцкім яслях –садзе – базавай школе прайшоў тыдзень АБЖ.

Адкрыццё тыдня адбылося ў бібліятэцы школы, дзе вучні пазнаёміліся з выставай літаратуры, кожную перамену тут  ладзіліся прагляды відэафільмаў на тэматыку АБЖ.

Незабыўнай стала сумесная работа з дашкольнікамі. Вучні пачатковых класаў наведалі стрэйшую групу дзіцячага садка, дзе выхаванцы паказалі інсцэніроўку “Казкі бяспекі”, а потым удзельнічалі у правовой гульні “Правілы паводзін”.

У госці да Дарожных Знакаў запрасіла гульня «Господин Дорожный Знак», дзе вучні замацавалі веды па правілах дарожнага руху.

Спартыўныя спаборніцтвы пад дэвізам “Разам супраць  шкодных звычак” паклікалі ў спартыўную залу вучняў 6-9 класаў.

Усе мерапрыемствы тыдня па АБЖ былі накіраваны на замацаванне ведаў вучняў па правілах бяспечных паводзін і навыкаў  здаровага ладу жыцця.

Зоя Уцепяргенава, настаўнік АБЖ Старадварэцкага ясляў-сада-базавай школы

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *