На Бераставіччыне ідуць раённыя спаборніцтвы сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў

Лента новостей Общество

Традыцыйна свой уклад  ва ўборку ўраджаю збожжавых і зернебабовых  культур уносяць і маладыя працаўнікі вёскі. Таму штогод для іх  праходзяць раённыя спаборніцтвы сярод маладзёжных уборачных экіпажаў і маладых вадзіцеляў, занятых на адвозцы збожжа ад камбайнаў, арганізаваныя раённым камітэтам БРСМ, аддзелам па справах моладзі і ўпраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.
Вось і сёлета на хлебнай ніве нашага раёна працуюць 10 маладзёжных  уборачных экіпажаў і 10 маладых вадзіцеляў.
Як паведаміла першы сакратар раённага камітэта БРСМ С.М.Ваўчок, найбольш актыўна задзейнічана на жніве моладзь ва ўзросце да 31 года  ў СВК “Цецяроўка”, дзе працуе 5 маладзёжных экіпажаў, і ў СВК “Пархімаўцы” —  тут збожжа ад камбайнаў адвозяць 4 маладых вадзіцеля.
Ірына МІКЛАШ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *