“Пра тую, хто даруе нам жыццё і цеплыню!” Тыдзень маці ў Малабераставіцкай сярэдняй школе

Лента новостей

Мама, мамачка, мілая любая мая… Гэтыя словы  прыемна пачуць кожнай жанчыне.

Самыя пяшчотныя, клапатлівыя, самыя родныя, каханыя, добрыя  –  Мамы.

Святкаванне самага шчырага  свята для кожнай сям’і, Дня маці, адбылося ў Малабераставіцкай сярэдняй школе.

На працягу ўсяго тыдня дзеці малявалі, стваралі віншавальныя паштоўкі матулям, вучылі вершы, песні, рыхтаваліся да святочнага канцэрта. 

З любоўю и пяшчотай дзеці падрыхтавалі віншавальную газету “Любай матулі!” для  сваіх мам, якія працуюць у КСУП “Малабераставіцкі  элітгас”.

Дзеці, якія выхоўваюццца ў дзіцячым доме сямейнага тыпу Артамонавых, запісалі трапяткое відэавіншаванне для сваёй матулі Людмілы Уладзіміраўны.

Акцыя “Дзясятка для маёй матулі” стала для дзяцей спаборніцтвам.  Усім хацелася стаць лідэрам і  падараваць сваім любым матулям жаданую “10”. Актыўнай удзельніцай акцыі, пераможцай стала вучаніца 5 класа Ксенія Даўгучыц, якая падарыла матулі ажно пяць дзясятак.

Традыцыйна Тыдзень маці завяршыўся канцэртнай праграмай “Пра тую, хто даруе нам жыццё і цяплыню!”.

Падчас трансляцыі віншавальнага інфармацыйнага канала  матулі маглі праявіць свае інтэлектуальныя і творчыя  здольнасці. Конкурсы суправаджаліся музыкальнымі, танцавальнымі, тэатральнымі нумарамі. 

Вучні падрыхтавалі для матуль  спецыяльныя рэпартажы з вядомых тэлеперадач “Вуснамі немаўляці”, “Угадай мелодыю”, “Мінута славы”, “Танцы з зоркамі”.

 Перад канцэртнай праграмай каля выставы сумеснай творчасці матуль і дзяцей было мнагалюдна. Тут можна было ўбачыць букеты, якія дзеці з вялікай любоўю рыхтавалі для сваіх матуль, цудоўныя вырабы саміх матуль, а таксама творчыя работы дзяцей. Ні што так не аб’ядноўвае сям’ю, як сумесная праца. Яна стварае не толькі пазітыўны настрой, але і выхоўвае павагу, любоў да матулі, сям’і.

Вялікі дзякуй Вам, паважаныя матулі і бабулі, за Вашы добрыя сэрцы, за жаданне пабыць побач з дзяцьмі, падарыць ім душэўную цеплыню!

 

Наталля Сіцько, педагог сацыяльны Малабераставіцкай СШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *