14 кастрычніка — Дзень работнікаў культуры

Лента новостей

Шаноўныя работнікі і ветэраны сферы культуры!

 Прыміце самыя цёплыя і шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
          Беларуская зямля здаўна славіцца сваімі багацейшымі гістарычнымі і культурнымі традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне, дзякуючы намаганням людзей творчых прафесій.

Акцыі і фестывалі, шматлікія конкурсы і выставы, творчыя праекты і праграмы — штодзённая рэальнасць стваральных клопатаў, будняў і святаў работнікаў культуры Бераставічынны.

 Упэўнены, што вашы натхненне, энергія, ініцыятыва і надалей будуць скіраваны на зберажэнне і развіццё гісторыка-культурнай спадчыны роднага краю, далейшы росквіт відаў мастацтва.

 Жадаем усiм вам творчых поспехаý, моцнага здароýя, шчасця, мiру i дабрабыту.

 

Бераставіцкі раённы  выканаўчы камітэт                              

 Бераставіцкі раённы  Савет дэпутатаў

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *