Кніжны фонд Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы папаўняецца

Лента новостей

Фонд сацыяльна-значнай літаратуры Бераставіцкай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы пастаянна папаўняецца. За першае паўгоддзе атрымана 150 экзэмпляраў кніг беларускіх выдавецтваў. Па словах бібліятэкара аддзела камплектавання і апрацоўкі кніжнага фонду райбібліятэкі Н.А.Арлоўскай, сярод нядаўніх паступленняў—а гэта новая партыя ў колькасці 47 кніг—цікавасць выклікаюць “Ваенная энцыклапедыя Беларусі”, фотаальбом “Гарадзенская зямля з вышыні птушынага палёту” вядомага гродзенскага фотамастака, дырэктара тэлеканала “Гродна-Плюс” А.І.Ласмінскага, комплекснае даследаванне “Беларуская кніжная графіка ў 1960-1990 гадах”, экалагічная серыя для дзяцей “Рассказы Деда Природоведа” і шэраг іншых выданняў, якія неўзабаве трапяць на паліцы райбібліятэкі і бібліятэк аграгарадкоў.
Святлана Ганчарова



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *