Каб быў і хлеб, і да хлеба

Лента новостей

У раёне поўнасцю ўбраны азімы ячмень. Уборку азімага рапсу завяршылі ў СВК імя Варанецкага. Там гэтая работа выканана ў аптымальны тэрмін. Па раёне паказчык – 21%. Прыступілі ў СВК імя Варанецкага і да ўборкі азімай пшаніцы – 8% ад запланаванага. Збожжавых і зернебабовых па раёне ўбрана 3%. У мінулым годзе на такі ж час быў 1%.
Масавая ўборка — галоўны экзамен хлебаробаў. Поспех у ім у многім залежыць ад прафесійнага майстэрства камбайнераў, іх адносін да справы, належнай арганізацыі работ усяго ўборачнага канвеера. Па прагнозах аграрыяў “віды на ўраджай” у гэтым годзе прыкладна такія ж, як і ў мінулым. Неспрыяльнае надвор’е, на жаль, стварыла пэўныя цяжкасці папаўненню “залатой скарбонкі”.

Траў другім укосам па раёне скошана 66%. Перавыканалі запланаванае аграфірма “Стары Дворац”, СВК “Цецяроўка” і РУСП “Масаляны”. Найбольш сена нарыхтавалі ў СВК “Алекшыцы”, там таксама перавыканалі план. А сенажу ім трэба нарыхтаваць у гэтым годзе 11506 тон. Ужо перайшлі на другую палову. Па гэтаму віду работ гаспадарка таксама сярод лідэраў у раёне. А на адвозцы сянажнай масы, напрыклад, з самага лепшага боку паказвае сябе механізатар Аляксандр Сівуха (на здымку). На сваім трактары МТЗ- 82 яшчэ нядаўна ён працаваў на падкормцы азімых і яравых, цяпер шчыруе на нарыхтоўцы кармоў.
Тэкст і фота Ніны Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *