Збярэм дзяцей у школу

Лента новостей

У рамках дабрачыннай акцыі «Забота» напярэдадні новага навучальнага года праходзіць акцыя «Збярэм школьны партфель». Яна накіравана на аказанне дзяржаўнай падтрымкі дзецям з малазабяспечаных, шматдзетных, няпоўных сем’яў і сем’яў, якія выхоўваюць дзяцей-сірот і дзяцей-інвалідаў.
Многія бацькі атрымаюць такую дапамогу ў сваіх працоўных калектывах. Але па-за ўвагай не павінна застацца ніводнае дзіця, напрыклад, выхаванцы дзіцячага сацыяльнага прытулку і іншыя. Для іх дапамога будзе выдзелена са сродкаў Рэспубліканскага дзіцячага фонду.
–Спадзяемся, жыхары раёна ўнясуць свой пасільны ўклад у гэтую добрую справу,–кажа метадыст аддзела адукацыі райвыканкама Н.М.Кудлаш.–Па ўсіх пытаннях можна звярнуцца ў орган апекі і папячыцельства аддзела адукацыі па тэл.: 2-18-74 і 2-16-82.
Марыя Драпеза



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *