Ганаровыя госці, чырвоная стужка і першыя наведвальнікі: Дом рамёстваў у Вялікай Бераставіцы ўрачыста расчыніў свае дзверы (+Відэа)

Актуально Бераст-Фэст Общество

Важная падзея ў культурным жыцці Бераставіччыны адбылася ў час правядзення “Бераст-Фэста”. Урачыстае адкрыццё Дома рамёстваў у гарпасёлку, якога з нецярпеннем чакалі бераставічане,    стала адным з галоўных момантаў праграмы бераставіцкага брэндавага свята.

Права перарэзаць традыцыйную чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні Бераставіцкага райвыканкама Антону Кулісевічу і ганароваму госцю свята, начальніку галоўнага ўпраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алене Клімовіч.

Мы вельмі рады ўсіх вітаць у нас, – сустракае гасцей загадчыца аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры Тамара Касьян. – Наш Дом рамёстваў размясціўся ў самым цэнтры гарпасёлку, у зручным для наведвальнікаў месцы. Спадзяюся, што ўтульнае памяшканне, у дызайне  інтэр’ера якога ўдала спалучаны сучасныя элементы дэкору і каларыт народнай традыцыйнай культуры, стане месцам для ажыццяўлення новых праектаў. Мы чакаем да сябе ўсіх, хто адчувае цягу да творчасці, да самабытнай беларускай культуры. А мы, работнікі Дома рамёстваў, у сваю чаргу будзем прыкладаць усе намаганні дзеля захавання нашых самых лепшых традыцый рамяства і дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Святлана Ганчарова, фота аўтара

Відэа Віктара Фрыдэля



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *