“Лета з добрай кнігай” — у Год малой радзімы. На Бераставіччыне ідзе конкурс летняга чытання

Лента новостей

“Чытаць – гэта модна”, – сцвярджаюць у філіяле “Дзіцячая бібліятэка” Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М.Кавалеўскага і запрашаюць юных чытачоў прыняць удзел у традыцыйным конкурсе летняга чытання.
– Конкурсная праграма летняга чытання “Сонейка на кніжнай старонцы” праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі “Лета з добрай кнігай” і прысвечана сёлета Году малой радзімы, – расказвае загадчыца філіяла Аксана Кумпель. – Конкурс папулярызуе чытанне сярод дзяцей, дае ім магчымасць пазнаёміцца з кніжнымі навінкамі і правесці вольны час на школьных канікулах з карысцю. А яшчэ, выканаўшы шэраг умоў, атрымаць прыз.
Што гэта за ўмовы? Яны нескладаныя.
Неабходна да канца лета:
наведаць бібліятэку не менш за дзесяць разоў;
прачытаць як мінімум 12 кніг;
напісаць водгук на твор, які найбольш спадабаўся;
адрамантаваць 7 бібліятэчных кніжак;
зрабіць фотаздымкі на тэму “Лета, кніга, я – лепшыя сябры!”;
адказаць на пытанні віктарыны па гісторыі Бераставіцкага раёна “Жыву і дыхаю, мой родны край, табою!”;
стварыць сваімі рукамі сувенір з дэкаратыўна-прыкладных матэрыялаў.
– Нашы самыя актыўныя чытачы не губляюць час дарма, – гаворыць Аксана Паўлаўна. – Яны ўжо ўключыліся ў конкурсную праграму: прыходзяць у бібліятэку па праграмную літаратуру, з задавальненнем чытаюць прыгодніцкія і пазнавальныя творы, дапамагаюць нам з рамонтам кніжак, удзельнічаюць у бібліятэчных мерапрыемствах.
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *