Выпускнікі школ Бераставіцкага раёна рыхтуюцца да экзаменаў

Лента новостей

Апошні школьны званок завяршыў навучальны год. Школьная дзетвара можа з палёгкай уздыхнуць, на тры месяцы забыць пра званкі, урокі, хатнія заданні і з галавой акунуцца ў цудоўную пару летняга адпачынку. І толькі выпускнікі з хваляваннем і трывогай чакаюць блізкіх ужо экзаменаў, тэсціравання, паступлення.
У гэтым навучальным годзе базавую школу заканчвае 191 выпускнік 9-х класаў, 128 адзінаццацікласнікаў школ раёна развітаюцца са школьнай партай назаўсёды.
12 выпускнікоў сярэдняй школы закончылі навучальны год на выдатна і прэтэндуюць на атрыманне залатога медаля. Для гэтага ім неабходна будзе пацвердзіць свае веды на экзаменах.
Пасведчанні аб заканчэнні базавай школы з адзнакай маюць шанс атрымаць 7 выпускнікоў 9-х класаў раёна. Сярод іх Аня Марозік і Аня Петух– дзевяцікласніцы Вялікабераставіцкай СШ (на здымку).
Дзяўчынкі старанныя, да вучобы падыходзяць адказна і ўжо не першы год заканчваюць школьны год на “выдатна”. І цяпер таксама маюць у сваіх дзённіках пераважна “дзявяткі” і “дзясяткі”.
Наперадзе дзяўчынак чакаюць першыя школьныя экзамены, да якіх яны ўжо сур’ёзна рыхтуюцца. Паступаць у гэтым годзе дзевяцікласніцы не збіраюцца, будуць працягваць вучобу ў школе і трымацца вызначанага курсу – толькі на “выдатна”.

Ірына Міклаш



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *