Бераставіцкія барцы выступілі на турніры ў Бабруйску

Лента новостей

Рэспубліканскі турнір па вольнай барацьбе праходзіў у Бабруйску 19-21 мая. У складзе зборнай каманды Гродзенскай вобласці ў чэмпіянаце ўдзельнічалі і нашы юныя барцы—выхаванцы ДЮСШ аддзела адукацыі і ДЮСШ прафсаюзаў. Іх выступленні на барцоўскім дыване аказаліся паспяховымі. У сваіх вагавых катэгорыях другія месцы занялі Максім Жалудок і Вераніка Эйсмант з ДЮСШ аддзела адукацыі, трэцімі сталі Дзмітрый Янушка (ДЮСШ аддзела адукацыі) і Аляксей Сіраш (ДЮСШ прафсаюзаў).
Святлана Ганчарова



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *