Рэдакцыя атрымала адказ

Лента новостей

Парушэнняў няма
У №23 (26 сакавіка) жыхар Вялікіх Эйсмантаў М.І.Лукашык у сваёй “рэпліцы” пытаўся, чаму ў аграгарадку не адноўлены дарожныя знакі пасля праведзенага добраўпарадкавання.
У адказ на запыт рэдакцыі начальнік ДРБУ-160 У.А.Арцюхевіч паведаміў:
— У выніку праведзенага абследавання ўстаноўлена, што дарожныя знакі ў аг.В.Эйсманты размешчаны ў адпаведнасці з дыслакацыяй, і парушэнняў там не выяўлена.

Ёсць хлеб і без ёдказеіну
У №33-34 (30 красавіка) у рубрыцы “Рэплікі чытачоў” жыхарка райцэнтра пыталася, для чаго ў хлеб дабаўляюць ёдказеін.
За адказам на пытанне чытачкі мы звярнуліся ў аддзел прамысловасці Бераставіцкага райспажыўтаварыства. Намеснік начальніка аддзела М.М.Логіш патлумачыў, што харчовая дабаўка “ёдказеін” ужываецца не ва ўсіх хлебабулачных вырабах. Тым людзям, якім увогуле не рэкамендаваны ёд, прапануецца асартымент вырабаў, у склад якіх, згодна рэцэптуры, ён не ўваходзіць. Гэта хлеб “Духмяны”, “Бярэзінскі”, “Сельскі”, “Вільня”, булачныя вырабы “Хала”, “Міранка”, плеценка “Духмяная”, булачкі “Пампушкі новыя”, “Пышачкі-малышачкі”, плюшка “Новая”, кекс “Дзятлаўскі” з карыцай, лаваш з сырам і г.д.
Як паведаміла фельчар-валеолаг ЦРБ Л.В.Кіган, паколькі ёдказеін—адзіны прэпарат, які вытрымлівае, не распадваючыся, тэмпературу кіпення вады, ён рэкамендаваны для абагачэння ёдам разнастайных прадуктаў у прамысловых умовах. Для абагачэння, напрыклад, 1 тоны хлеба дастаткова ўсяго 5 г ёдаванага бялку. Пры гэтым, дарослы атрымлівае сутачную норму ёду, з’ядаючы 250 г такога хлеба. Галоўная перавага ёдказеіну ў тым, што калі дасягаецца нармальны ўзровень утрымання ёду ў арганізме, то ёд, які ўваходзіць у склад казеіну, перастае ўспрымацца арганізмам, а яго лішкі выходзяць праз страўнікава-кішэчны тракт. Такім чынам, перадазіроўка ёду практычна выключана.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *