Адкрыццё Года малой Радзімы ў Малабераставіцкай СШ

Год малой родины Образование

2018 год у Беларусі  аб’яўлены Годам малой радзімы. Для кожнага з нас важна ведаць гісторыю сваёй малой радзімы, яе культуры, людзей, якія працуюць побач.
У Малабераставіцкай СШ адкрыццё Года малой радзімы адбылося ў выглядзе квэст-гульні “Мая Малая Бераставіца” , якая доўжылася на працягу ўсяго дня.
Гульня праводзілася па станцыях.
На першай станцыі “Апранайся па-беларуску” вучням трэба было на картках злучыць стрэлкамі рускую назву адзення з беларускай. З гэтым заданнем дзеці справіліся з лёгкасцю, так як ужо неаднаразова сустракаліся з гэтымі назвамі.
Другая станцыя “Залатое кальцо Малой Бераставіцы” – экскурсія па аграгарадку з прыпынкамі каля аммбулаторыі, аўтамайстэрні, пошты, помніка воінам землякам. На кожным прыпынку іх чакалі цікавыя заданні: яны складалі прыказкі, адказвалі на пытанні, адгадвалі загадкі, чыталі вершы.
На станцыі “Смачна есці” ў школьнай сталовай трэба было паказаць свае веды пра беларускія стравы і адабраць прадукты для прыгатавання дранікаў.
Станцыя “Кветка пытанняў” патрабавала ад вучняў ведаў аб Малой Бераставіцы, аб яе мінулым і сучасным.
Пятая станцыя мела назву “Беларуская хатка” і ўключала ў сябе наведванне аднайменнага раздзела ў народным гісторыка-краязнаўчым музеі “Вытокі”, дзе вучні адказвалі на пытанні экскурсаводаў. Вучні даведаліся шмат цікавага пра жыццё беларускіх сялян.
“Час беларускай гульні” – такую назву мела апошняя станцыя. На ёй дзеці спаборнічалі ў беларускіх народных гульнях.
За перамогу ў станцыях каманды атрымлівалі жэтоны, а ў канцы гульні – граматы.
Квэст-гульня вельмі спадабалася дзецям. Яна дапамагла яшчэ раз звярнуць увагу на сваю малую Радзіму, сустрэцца з яе мінулым, яшчэ больш даведацца пра сучаснае, памарыць аб будучым.
Таццяна Альшэўская, выхавацель групы падоўжанага дня Малабераставіцкай СШ 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *