Ветэран афганскай вайны з Вялікай Бераставіцы Сяргей Гладкі падзяліўся ўспамінамі

Лента новостей

З нагоды Дня памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў супрацоўнікі Бераставіцкай раённай бібліятэкі імя В.М. Кавалеўскага правялі для навучэнцаў Бераставіцкага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя гадзіну памяці “Салдаты афганскай вайны”.

Бібліятэкар аддзела абслугоўвання і інфармацыі Ірына Рожка пазнаёміла падлеткаў з галоўнымі падзеямі вайны ў Афганістане, расказала аб тым, як мужна і прафесійна салдаты выконвалі свой воінскі абавязак, як у вельмі цяжкіх умовах праяўлялі мужнасць і стойкасць. Удзел у афганскай вайне прымалі і нашы землякі. Адзін з іх,  жыхар Вялікай Бераставіцы, Сяргей Гладкі падзяліўся з навучэнцамі сваімі ўспамінамі аб той жорсткай і крывавай вайне, расказаў пра свае баявыя ўзнагароды, адказаў на шматлікія пытанні.

Напрыканцы сустрэчы адбылося знаёмства прысутных з літаратурай, прадстаўленай на кніжнай выставе “Вайна ў Афганістане” і прагляд дакументальнага фільма “Афганістан”.

Валянціна Чыкун, загадчыца аддзела абслугоўвання і інфармацыі райбібліятэкі



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *