Стыпендыяты абласнога аддзялення Беларускага фонду міру з Бераставіччыны

Образование Общественные объединения Общество

На мінулым тыдні ў Гродзен­скім абласным тэатры лялек прайшла ўрачыстая цыры­монія ўручэння стыпендый абласнога аддзялення Беларускага фонду міру найбольш паспяховым школьнікам, навучэнцам і студэнтам Гродзенскай вобласці.

— Упершыню ў гэтым годзе ўсе стыпендыяты сабраліся разам, — гаворыць старшыня раённага аддзялення Беларускага фонду міру Валянцін Арцюхевіч, — а гэта 55 лепшых маладых людзей з усіх куткоў Гродзеншчыны. Да гэтага часу ўручэнне стыпендый абласнога аддзялення Беларускага фонду міру праходзіла ў кожным раёне асобна, а цяпер у рамках акцыі “Грамадскія аб’яднанні – дзецям”, аргані­за­тарамі якой вы­ступілі абласное аддзяленне ГА “Беларускі фонд міру” і абласная арганізацыя РГА “Белая Русь”, было падрыхтавана свята для ўсіх стыпендыятаў. На мерапрыемстве прысутнічаў старшыня праўлення грамадскага аб’яднання “Беларускі фонд міру”, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Максім Місько, які ўручаў стыпендыі ра­зам з ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Рыгорам Абялеўскім. Лепшыя прадстаўнікі нашай моладзі атрымалі віншаванні і ад старшыні абласнога аддзялення Беларус­кага фонду міру Івана Калбаскі. У завяршэнне мерапрыемства на сцэне тэатра лялек быў паказаны спектакль “Вій”, а таксама з творчымі нумарамі выступілі стыпендыяты абласнога аддзялення Беларускага фонду міру мінулых гадоў.
На ўрачыстым мерапрыемстве ў Гродне прысутнічалі і два прадстаўнікі нашага раёна. Сты­пендыятамі абласнога аддзялення Беларускага фонду міру сёлета сталі адзінаццацікласнік Павел Буры з Канюхоўскага ясляў-сада-сярэдняй школы і дзесяцікласнік Раман Фартэль з Алекшыцкай сярэдняй школы.
Павел Буры стаў пераможцам раённай алімпіяды па грамадазнаўству і нямецкай мове, прызёрам абласной навукова-практычнай канферэнцыі даследчых работ “Крыштальная Альфа” ў секцыях “Нямецкая мова” і “Матэматыка”, прымаў удзел у абласной алімпіядзе па фінан­савай граматнасці і грамадазнаўству, абласным фесты­валі інтэлектуальных гульняў “Кубак Крона – 2017”, абласной дыстанцыйнай алімпіядзе па біялогіі і экалогіі (дыплом 3-й ступені).
Раман Фартэль – пераможца раённай алімпіяды па працоўнаму навучанню, прызёр раённай алімпіяды па англійскай мове (2-е месца). На абласной алімпіядзе па працоўнаму навучанню ён таксама заняў першае месца і прыме ўдзел у рэспубліканскай алімпіядзе.
За 16 гадоў, а менавіта столькі часу ўручаюцца стыпендыі абласнога аддзялення Беларускага фонду міру, гэтую ўзнагароду атрымалі больш за 60 школьнікаў Бераставіччыны – выдатнікі вучобы, спартсмены, актывісты школьнага і грамадскага жыцця.
Ірына МІКЛАШ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *