“Вочы баяцца, а рукі робяць”

Лента новостей

Менавіта так часта гавораць людзі пра вялікі аб’ём работы, які неабходна выканаць. У поўнай меры датычыць гэта і сялянскай працы, асабліва, калі пачынаюцца самыя галоўныя сельскагаспадарчыя кампаніі. Здаецца, яшчэ зусім нядаўна на палі выехалі трактары з пасяўнымі агрэгатамі, а сёння пасяўная набліжаецца ўжо да фінішу. Пра гэта сведчаць лічбы. Па даных райсельгасхарча на 28 красавіка яравых збожжавых па раёне пасеяна 98% ад запланаванага. На такі ж час мінулага года паказчык быў 84%.
Цукровых буракоў па раёне пасеяна 99%. Мінулагодні паказчык быў 76%. Бульба ў гаспадарках пасаджана на 260 гектарах. Летась на гэту дату бульбай быў засаджаны 71 гектар.
Вясна кожны год патрабуе ад людзей адказнасці, працавітасці, любові да сваёй справы. Клопаты апраўдваюцца добрым ураджаем.
Ніна Наддэ



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *